Гранты на журналісцкія праекты ад n-ost

Чакаюць заяўкі на фінансаванне трансгранічных праектаў у фармаце журналістыкі рашэнняў або расследаванняў.

Гранты на журналісцкія праекты ад n-ost
Ілюстрацыя: Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 21 студзеня 2024 года

Якія праекты падтрымліваюцца  

  • Тэмай павінна быць: змяненне клімату, здароўе або інфармацыйнае грамадства.
  • Супрацоўніцтва мінімум з адным журналістам/фрылансерам з Арменіі, Беларусі, Грузіі,  Украіны.
  • Праект павінен быць трансгранічным; прадугледжваць супрацоўніцтва як мінімум з адным СМІ або журналістам/фрылансерам з любой краіны Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі.
  • Гэта можа быць гісторыя (публікацыя) пра адну краіну.

Шукаюць гісторыі ў фармаце расследаванняў або журналістыкі рашэнняў. Калі вы падаеце заяўку ў такім фармаце, ваш досвед і публікацыя могуць быць прадстаўлены падчас Project International Conference, якая адбудзецца ў Тбілісі ў пачатку верасня 2024 года.

Памер індывідуальнага фінансавання не фіксаваны (мінімум 500 еўра, максімум 3000 еўра, і можа быць павялічаны для расследавання).

Рашэнне аб фінансаванні будзе прынята сумесна партнёрамі праекта IMI, Publika і n-ost да 28 студзеня 2024 года.

Пытанні можа скіраваць да Ірыны Панядзельнік на ponedelnik@n-ost.org.

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

n-ost.org

18 студзеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыГранты на журналісцкія праекты ад n-ost

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць