Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
International Center for Journalists (ICFJ) запрашае на трэнінг для трэнераў па супрацьстаянні дэзынфармацыі. Трэнінг накіраваны на асоб, якія імкнуцца спыніць распаўсюджванне дэзынфармацыі і пашырыць магчымасці іншых рабіць тое ж самае. Для ўдзелу ў праграме неабходна валоданне англійскай мовай.
Дэдлайн падачы заявак: 4 жніўня, 04:59 СЕТ (3:59 GMT).
Адабраныя на праграму кандыдаты будуць выступаць у якасці трэнераў, праводзіць семінары і мерапрыемствы для сваіх суполак. Чакаецца, што яны будуць рыхтаваць людзей выяўляць ілжывую інфармацыю і супрацьстаяць ёй. Трэнеры атрымаюць грант на правядзенне семінараў.
Глабальная праграма Disarming Disinformation’s Training of Trainers у 2023 годзе будзе сканцэнтравана на Азіі, Афрыцы, Еўропе, Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы (MENA). З кожнага рэгіёна арганізатары абяруць пяць заяўнікаў і забяспечаць ім асабістае навучанне.
Паспяховыя заяўнікі будуць мець права на атрыманне гранта ў памеры 2000 долараў ЗША і будуць запрошаны на вочны трэнінг, запланаваны на сярэдзіну-канец кастрычніка.
Адабраныя кандыдаты акрамя удзелу ў вочным трэнінгу атрымаюць 2000 долараў ЗША на распрацоўку і правядзенне іх уласных трэнінгаў пры дапамозе MediaWise і адпаведных мясцовых партнёраў. Чакаецца, што атрымальнікі грантаў навучаць не менш за 60 чалавек з лістапада 2023 года па чэрвень 2024 года.
Кандыдаты павінны прыняць удзел у 4-гадзінным анлайн-курсе, які пройдзе 7 жніўня з 12:00 да 16:00 па Грынвічы (з 13:00 да 17:00 СЕТ), каб мець права на атрыманне грантаў і вочнае навучанне.
Кандыдаты павінны быць з краін мэтавых рэгіёнаў: Азіі, Афрыцы, Еўропе, Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы (MENA).
Неабходна прадэманстраваць досвед лідарства ў сваёй суполцы, але для падачы заявы не абавязковы досвед працы ў журналістыцы.
Калі вы падаеце заяўку, будзьце гатовыя і здольныя распрацаваць і правесці ўласныя трэнінгі да чэрвеня 2024 года.
Кандыдаты павінны валодаць англійскай мовай.
Плюсам зʼяўляюцца веды і досвед у барацьбе з дэзынфармацыяй.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт