Ідэнтычнасць і гендар: атрымайце да 3 тысяч еўра на вытворчасць відэагісторыі
Конкурс заявак на вытворчасць відэасюжэтаў для Алжыру, Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Егіпту, Грузіі, Іарданіі, Лівіі, Лівану, Малдовы, Марока, Палестыны, Тунісу, Украіны
—————————————————————————————————————————
Праект Еўрапейскага саюза Open Media Hub абвяшчае збор папярэдніх заявак да ўдзелу ў праекце падтрымкі вытворчасці, які мусіць спрыяць ТБ- і анлайн- відэажурналістам у рэгіёне Еўрапейскага партнёрства для вырабу кантэнту, тэматычна звязанага з Еўрапейскім Саюзам альбо двухбаковых стасункаў краін партнёрства з ЕС. Схемай падтрымкі відэавытворчасці могуць скарыстацца журналісты і рэдакцыі ў Алжыры, Арменіі, Беларусі, Егіпце, Грузіі, Іарданіі, Лівіі, Ліване, Малдове, Марока, Палестыне, Тунісе і Украіне.
Акрамя фінансавай падтрымкі, медыя-прафесіяналы могуць скарыстацца практычнымі рэкамендацыямі для вытворчасці і распаўсюду кантэнта на адпаведным узроўні якасці. Агулам, гэтая праграма мае на мэце забяспечыць большую інфармаванасць грамадскасці пра дзеянні і ўплыву Еўрапейскай палітыкі суседства, а таксама пабольшыць цікаўнасць нацыянальнай і мясцовай аўдыторыі ў каштоўнасцях, якія падзяляе ЕС.
Тэма: ‘Ідэнтычнасць і гендар’
Людзі самастойна не вызначаюць сваю ідэнтычнасць і гендар. У значнай ступені яны вызначаюцца соцыумам. Ролі мужчын і жанчын, як і ідэнтычнасці, пастаянна вызначаюцца і пераасэнсоўваюцца грамадствамі і культурамі.
Вакол умацавання пэўных аспектаў гендару і ідэнтычнасці ў законе, надання ім таго ці іншага прававога статусу ўзнікаюць супярэчнасці паміж групамі людзей і сацыяльнымі рухамі. Гэтыя праблемы агульныя для ўсіх грамадстваў, яны выходзяць за дзяржаўныя межы. Распавядзіце нам гісторыю пра ідэнтычнасць і гендар, якую вы абралі. Праз асабісты досвед канкрэтных людзей праілюструйце ўключанасць вашых герояў у прастору, якая іх атачае, іх дзеянні, веды, іх паводніцкія выбары і абавязальніцтвы, усе элементы, што складаюць іх ідэнтычнасць і гендар.
Працягласць адрэдагаванай гісторыі: 12 хвілін
Прыклады пытанняў для адказу:
Ідэнтычнасць:
-
Як культура/ мова/ рэлігія вызначае вашую ідэнтычнасць?
-
Адкуль яшчэ бярэцца вашая ідэнтычнасць?
-
Як міграцыя і эканоміка змянілі вызначэнне ідэнтычнасці?
-
Ці існуюць стратэгіі, каб умацаваць ідэнтычнасць?
-
Ці граюць ідэнтычнасці значную ролю ў палітычнай барацьбе?
-
Ці зруйнаваныя традыцыйныя іерархіі каштоўнасцей?
Гендар:
-
Што значыць быць жанчынай у вашай краіне?
-
У чым яе роля і абавязкі ў яе сям’і і грамадстве.
-
Ці мужчынскі гендар вызначае жаночы?
-
Запытайце свайго суразмоўцу, што, на ягоны/ ейны погляд, у найбольшай ступені яго/ яе вызначае?
-
Да чаго падобны свет вакол яе/ яго? (Абярыце лакацыю і патлумачце, чаму)
-
Як палітычныя рухі збіраюць ураджай і уводзяць у зварот новыя дэфініцыі?
-
Хто найбольшым чынам паўплываў на яе – ў палітычным, культурным і іншых сэнсах?
-
Што вызначае ейнае пакаленне ў яе краіне?
Ключавыя паняткі:
Этнічнасць
Свабода выказванняў
Мова
Занятасць / беспрацоўе
Адукацыя для дзяцей
Шлюб/ Развод/ Цэлібат
Павага грамадства / Прадузятасць
Выява…
Заяўка і адпаведнасць крытэрам
Усе заяўнікі мусяць прадставіць ідэю сваёй гісторыі, запоўніць анлайн-форму заяўкі (даступная на
французскай, англійскай, арабскай, рускай мовах) , якая мусіць утрымліваць усе абавязковыя для запаўнення дэталі. Заяўнікі мусяць прадэманстраваць, што яны належныя чынам упаўнаважаныя пэўнай юрыдычнай асобай вырабіць і апублікаваць сваю відэагісторыю. Пацвярджаючым дакументам у дадзеным выпадку выступае ліст аб намерах, падпісаны ўпаўнаважаным прадстаўніком юрыдычнай асобы. У гэтым лісце мусіць быць пазначаны намер правамоцнага медыя выпусціць у эфір альбо апублікаваць канчатковы прадукт, уключаючы дату (-ы) і кантэкст плануемай трансляцыі альбо публікацыі.
Правамоцнымі заяўнікамі ёсць:
• Навінавыя арганізацыі (напрыклад, тэлеканалы, анлайн-медыі);
• Журналісцкія арганізацыі (напрыклад, асацыяцыі, фундацыі), калі яны могуць прадэманстраваць абавязальніцтвы што да публікацыі кантэнту з боку якога-небудзь медыя;
• Кампаніі, занятыя ў вытворчасці аўдыёвізуальнай прадукцыі;
• Журналісты, якія дзейнічаюць ад імя/ у інтарэсах якой-небудзь з пазначаных вышэй арганізацый;
• Фрылансеры з лістом аб намерах, падпісаны дзейным вяшчальнікам.
Выключэнне: Open Media Hub можа вырашыць (у кожным асобным выпадку), што асобныя журналісты альбо прадусары тэлебачання ёсць правамоцнымі заяўнікамі без афіцыйнай і пацверджанай дакументальна падтрымкі з боку юрыдычнай асобы. Падобным чынам, дарэчныя заяўкі ад блогераў, відэаблогераў і грамадзянскіх журналістаў будуць разгледжаныя – у выпадку, калі яны змогуць прадэманстраваць, што дасягаюць значных аўдыторый праз свае платформы.
Бюджэт
Канчатковы памер фінансавай падтрымкі будзе заўсёды ўлічваць тэму, выданне і краіну і будзе прапарцыянальным тыповым коштам і тарыфам у вашай краіне.
Максімальны памер фінансавай падтрымкі для
Дэдлайн для падачы заявак
15 кастрычніка 2018 – 22 гадзіны па мінскім часе
Рашэнне журы
19 лістапада 2018
Заключэнне кантрактаў
Кантракты на падтрымку відэавытворчасці мусяць быць выдадзеныя і падпісаныя не пазней за
10 снежня 2018.
Дэдлайн для вытворчасці сюжэтаў
Відэа-прадукты пераможцаў мусяць быць скончаныя і прадстаўленыя не пазней за
1га сакавіка 2019
Дэталёвую даведку можна знайсці тут:
Па ўсіх пытаннях, якія тычацца праграмы, звяртайцеся на:
2 верасня 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўІдэнтычнасць і гендар: атрымайце да 3 тысяч еўра на вытворчасць відэагісторыі