Ідзе набор на бясплатны анлайн-курс па тлумачальнай журналістыцы

Knight Center for Journalism пры падтрымцы Knight Foundation запрашаюць рэпарцёраў, рэдактараў, студэнтаў і пачаткоўцаў у журналісты на курс «Растлумачце гэта! Як тлумачальная журналістыка інфармуе і далучае аўдыторыю».

Калі: 16 студзеня – 12 лютага 2023 года.
Мова: ангельская.
Фармат: анлайн на спецыяльнай платформе.

Падчас курсу вы:

  • навучыцеся вызначаць, якія часткі гісторыі могуць мець патрэбу ў дадатковым тлумачэнні;
  • знойдзеце спосабы дадаць кантэкст і даведку ў важныя навіны;
  • выбераце тэмы для карпаратыўных праектаў;
  • разаб’яце вялікія тэмы на праекты;
  • ператварыце тлумачэнні ў «пастаянны кантэнт», які можа змагацца з дэзынфармацыяй.

Падаць заяўку

Пасля завяршэння гэтага курсу вы:

  • будзеце разумець, які кантэнт можа заблытаць чытачоў або адштурхнуць іх ад матэрыялу;
  • будзеце разумець, калі тэме трэба дадаць больш глыбіні праз канкрэтныя пункты або калі патрэбна перспектыва, якая ставіць навіны ў больш шырокі кантэкст;
  • будзеце ствараць кантэнт, які зʼяўляецца «вечназялёным» або лёгка абнаўляльным.

Структура курсу

Гэты курс – асінхронны. У ім няма запланаваных жывых падзей. Вы можаце далучыцца да курсу і выконваць заняткі на працягу тыдня ў сваім уласным тэмпе, у той час і ў дні, якія вам найбольш зручныя.

Матэрыял арганізаваны ў чатыры штотыднёвыя модулі. Кожны модуль будзе ахопліваць розныя тэмы праз відэа, прэзентацыі, чытанні і дыскусійныя форумы. Кожны тыдзень будзе праводзіцца віктарына, каб праверыць веды, атрыманыя з дапамогай матэрыялаў курсу. Штотыднёвыя віктарыны і штотыднёвы ўдзел у дыскусійных форумах зʼяўляюцца асноўнымі патрабаваннямі для атрымання сертыфікату аб удзеле ў канцы курсу.

Курс бясплатны. У канцы курсу каманда Knight Center праверыць у студэнтаў выкананне ўсіх заданняў, неабходных для атрымання сертыфікату аб заканчэнні. Каб атрымаць сертыфікат, трэба аплаціць адміністрацыйны збор у памеры 30 долараў ЗША.

Падрабязней пра курс

Джон О’Ніл – куратар курсу, рэдактар Bloomberg News у Нью-Ёрку. Ён далучыўся да Bloomberg у 2013 годзе, каб дапамагчы ў распрацоўцы новых фарматаў для тлумачальных навін, і з тых часоў зʼяўляецца членам каманды QuickTake.

Падзяліцца:

Крыніца

Фота на вокладцы: journalismcourses.org

9 студзеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяІдзе набор на бясплатны анлайн-курс па тлумачальнай журналістыцы

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць