Ідзе набор на праграму ў Германіі па стварэнні беларускага кантэнту

Kraina Media і аб’яднанне беларусаў Германіі RAZAM пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных справаў Германіі абвяшчае набор на адукацыйную праграму для спецыялістаў медыя і тых, хто зацікаўлены ў стварэнні і прасоўванні беларускага медыя-кантэнту.

Ідзе набор на праграму ў Германіі па стварэнні беларускага кантэнту
Ілюстрацыя: KRAINA Sandbox

Дэдлайн падачы заявак: 4 жніўня 2023 года.

Для каго гэтая праграма?

Для смелых, творчых, прадпрымальных людзей, якія адчуваюць недахоп кантэнту пра беларускую культуру, кантэнту, які падымае дыскусіі аб шляхах развіцця Беларусі ў будучыні і вопыце іншых краін.

А менавіта:

  • для тых, хто працуе ў медыя ці стварае медыяпрадукты;
  • для спецыялістаў PR і маркетынга;
  • для тых, хто развівае суполкі медыяпрафесіяналаў Беларусі.

Патрабаванні да кандыдата:

  • любоў да Беларусі;
  • досвед працы над медыяпрадуктамі, іх запуску, прасоўвання ці развіцця суполкі медыяпрафесіяналаў;
    кантакт чалавека, які можа вас рэкамендаваць;
  • магчымасць паездкі ў Германію (віза, ВНЖ ці іншы дакумент, які дазваляе знаходзіцца ў Германіі праграмы).

Чаго чакаць ад праграмы?

На працягу восені і зімы 2023 года будуць арганізаваныя тры паездкі ў Германію:

  • 03 верасня – 09 верасня;
  • 15 кастрычніка – 21 кастрычніка;
  • 26 лістапада – 02 снежня.

Падчас гэтых паездак удзельнікі будуць сустракацца і абменьвацца вопытам з журналістамі вядучых медыя краіны, спецыялістамі, якія распрацоўваюць брэндынг, займаюцца маркетынгавым прасоўваннем медыяпрадуктаў, каардынуюць суполкі працаўнікоў медыя.

Акрамя гэтага, удзельнікі будуць працаваць над пілотнымі праектамі і размаўляць з прадстаўнікамі арганізацый Усходняга партнёрства.

Арганізатары хочуць, каб адабраныя кандыдаты пасля адукацыйнай праграмы засталіся часткай суполкі KRAINA Sandbox і займаліся яе развіццём, прымянялі новыя веды не толькі на сваёй асноўнай працы, але і для развіцця суполкі.

Праграма дае магчымасць аплаціць транспарт, пражыванне, а таксама атрымаць сутачныя на час знаходжання ўдзельнікаў у Германіі.

Падаць заяўку

Чаго чакаюць ад удзельнікаў:

  • вы прымаеце ўдзел у паездках у Германію;
  • вы зацікаўлены ў тым, каб даведацца аб вопыце вашых калег (нямецкіх і беларускіх), гатовы падзяліцца сваімі ведамі;
  • вы прымаеце ўдзел у дыскусіях пра развіццё суполкі, дапамагаеце распрацаваць правілы, па якім будзе працаваць Sandbox;
  • вы застаяцеся часткай суполкі і пасля адукацыйнай праграмы.

Плюсам будзе:

  • калі ў вас ёсць ідэя для праекта, які вы ўжо пэўны час хацелі зрабіць, але не ведалі як. Прыклады такіх праектаў можна знайсці тут;
  • калі вы гатовы напісаць артыкул пра вашыя ўражанні і пра тое, аб чым вы даведаліся падчас праграмы.

Падрабязней пра праграму

Што такое KRAINA Sandbox?

KRAINA Sandbox – гэта суполка, якая аб’ядноўвае беларускіх медыйшчыкаў, даследчыкаў і ўсіх тых, хто займаецца стварэннем і прасоўваннем медыяпрадуктаў каб абменьвацца вопытам, ведамі, дапамагаць адзін аднаму і насычаць беларускую медыяпрастору новымі праектамі.

Мэта гэтых праектаў – распавядаць пра беларускую культуру, вывучаць і папулярызаваць вопыт іншых краін, якія пабудавалі найлепшыя інстытуты (адукацыя, паліцыя, органы самакіравання, сістэма пакаранняў і г.д.) ці паспяхова прайшлі праз трансфармацыю і пабудавалі дэмакратычныя дзяржавы з моцнай эканомікай, пачынаць дыскусіі аб будучыні ў грамадстве.

Арганізатары выкарыстоўваюць слова «культура» у шырокім сэнсе, які ўключае такія рэчы, як, напрыклад, мастацтва, гісторыю дызайна, культуру памяці, палітычную культуру, культуру ўзаемадзеяння асобы з дзяржаўнымі інстытутамі і інш.

Пра арганізатараў

Kraina Media ставіць мэтай стварэнне медыя-прасторы для абмеркавання праблем беларускага грамадства і яго доўгатэрміновых перспектыў. Для гэтага вывучаюцца навуковыя працы, праводзяцца размовы з беларускімі экспертамі і экспертамі краін, якія прайшлі этапы развіцця, на якіх знаходзіцца беларускае грамадства. Атрыманую інфармацыю Kraina Media перапрацоўвае ў просты і прывабны для аўдыторыі фармат (фокус на актыўную меншасць).

Беларуская аб’яднанне РАЗАМ з’яўляецца найбуйнейшым агульнанацыянальным прадстаўніцтвам інтарэсаў выхадцаў з Беларусі, якія жывуць у Германіі.

Любыя пытанні па праграме можна напісаць на pavel@kraina.media.

Падзяліцца:

Крыніца: kraina.notion.site

25 ліпеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяІдзе набор на праграму ў Германіі па стварэнні беларускага кантэнту

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць