Ідзе набор на праграму кароткатэрміновых прафесійных візітаў ў Варшаву (Польшча)

Журналісты незалежных беларускіх выданняў, у тым ліку фрылансеры, якія стала жывуць і працуюць у Беларусі, могуць падаць заяўку на праграму.

Ідзе набор на праграму кароткатэрміновых прафесійных візітаў ў Варшаву (Польшча)
Фота: Lāsma Artmane / Unsplash

Дэдлайн падачы заявак: 20 верасня 2023 года.

Тэрмін праграмы

7-8 дзён (з даездам) у перыяд з кастрычніка 2023 па студзень 2024 года.

Што ўключае візіт

  • Кантакты і абмен ведамі з беларускімі медыямі і журналістамі ў Варшаве;
  • Магчымасць прайсці базавае медыцынскае абследаванне за кошт праграмы ў адной з польскіх прыватных клінік;
  • Кампенсацыю выдаткаў на візу (калі няма дзейснай), страхоўку, суткавых, праезд;
  • Пражыванне ў Варшаве.

Што не ўключае візіт:

  • Выдаткі на лекі, матэрыялы для лабараторных аналізаў;
  • Выдаткі на паездкі ўнутры Польшчы;
  • Набыццё тэхнікі ці іншых рэчаў, патрэбных для журналісцкай працы;
  • Лістоў пра візавую падтрымку.

Як трапіць на праграму

Да 20 верасня запоўніць анкету і далучыць матывацыйны ліст. Кандыдатак(-аў) будзе адбіраць журы, у якое ўваходзяць прадстаўніцы і прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, якія падтрымліваюць беларускіх журналістаў.

У матывацыйным лісце коратка апішыце патрэбу ў медыцынскім абследванні і больш падрабязна пажаданні па кантактах і сустрэчах з беларускімі калегамі ў Варшаве. Калі вы не хочаце называць пэўныя медыябрэнды, можаце выкарыстоўваць заменнікі або скарачэнні. Журы звяжацца з пераможцамі, але пакідае за сабой права не звязвацца з не адабранымі кандыдаткамі/-амі.

Увага! Арганізатары не аказваюць візавай падтрымкі, але пакрываюць кошты фірм-пасярэднікаў і консульскія зборы, калі яны ёсць, а таксама кошты страхоўкі. Гэта адбываецца пасля таго, як паспяхова адабраныя кандыдаткі/-ы прыедуць у Польшчу.

Арганізатар: Media Solidarity Belarus.

Падаць заяўку

Падзяліцца:

Крыніца: Прэс-клуб Беларусь

11 верасня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiІдзе набор на праграму кароткатэрміновых прафесійных візітаў ў Варшаву (Польшча)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць