Ідзе набор на трэнінг для маладых журналістаў у Грузіі ад International Media Academy

International Media Academy IMA з Берліна запрашае маладых беларускіх журналістак і журналістаў ва ўзросце ад 18 да +/- 25 гадоў на інтэнсіўны пяцідзённы трэнінг «Маладыя і канструктыўныя: Медыя для заўтра», які пройдзе з 21 па 25 чэрвеня ў Тбілісі. У ім могуць прыняць удзел асобы, якія жывуць у Беларусі ці Грузіі, робяць першая крокі ў журналістыцы і ўжо маюць сваё невялікае кола чытачоў або гледачоў.

Ідзе набор на трэнінг для маладых журналістаў у Грузіі ад International Media Academy
Ілюстрацыя: The International Media Academy IMA

Дэдлайн падачы заявак: 7 чэрвеня 2023 года.

Падчас праграмы ўдзельнікі:

  • пазнаёмяцца з асновамі прафесійнай журналістыкі;
  • абмяркуюць кібербяспеку і абарону крыніц;
  • навучацца правяраць факты і апазнаваць фэйкавыя навіны;
  • атрымаюць першае ўяўленне пра Storytelling.

Забеспячэнне праграмы

Для ўдзельнікаў з Беларусі арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне. Усе ўдзельнікі будуць забяспечаны харчаваннем і атрымаюць кішэнныя грошы. Абавязковай умовай для пакрыцця ўсіх выдаткаў і кішэнных грошай з’яўляецца наведанне ўсіх дзён семінара.

Падаць заяўку

Звярніце ўвагу:

  • у форме заявы арганізатары запытваюцца пра вашы навыкі і веды, але гэта не зʼяўляецца вырашальным фактарам пры адборы;
  • грунтуючыся на гэтай інфармацыі, арганізатары могуць скласці адукацыйную праграму, якая як найлепш будзе адпавядаць вашым патрэбам.
Падзяліцца:

Крыніца: Прэс-клуб Беларусь

1 чэрвеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяІдзе набор на трэнінг для маладых журналістаў у Грузіі ад International Media Academy

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць