Ідзе набор у летнюю акадэмію для медыйшчыкаў у Варшаве

Варшаўская еўраатлантычная летняя акадэмія (WEASA) запрашае спецыялістаў сярэдняга звяна з краін Усходняга партнёрства, Заходніх Балкан і Польшчы прыняць удзел у штогадовай летняй школе. Тэма гэтага года: «Бяспека і ўстойлівасць у свеце, які змяняецца». Школа пройдзе з 2 па 12 ліпеня 2023 года ў Каледжы Еўропы ў Натоліне ў Варшаве.

Ідзе набор у летнюю акадэмію для медыйшчыкаў у Варшаве
Ілюстрацыя: WEASA у Facebook

Дэдлай падачы заявак: 16 красавіка 2023 года.

Поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну, якое пачалося 24 лютага 2022 года, ужо дало шмат урокаў для грамадства. Перш за ўсё – надзвычай важнае значэнне бяспекі як неабходнасці для абароны дэмакратычных каштоўнасцяў і ідэалаў.

Грунтуючыся на гэтым, арганізатары распрацавалі праграму, якая закране ўсе важныя аспекты: асабістую, грамадскую і глабальную бяспеку.

Хто можа прыняць удзел

Звычайна арганізатары шукаюць спецыялістаў сярэдняга звяна, якія маюць не менш за пяць гадоў прафесійнага досведу:

  • журналісты;
  • спецыялісты прыватнага сектару і НДА;
  • палітычныя аналітыкі;
  • эксперты;
  • дарадцы;
  • дзяржаўныя служачыя.

Арганізатары адбяруць 35 удзельнікаў, якія прадстаўляюць розныя слаі грамадства і з’яўляюцца грамадзянамі Усходняга партнёрства, Заходніх Балкан і Польшчы.

Падаць заяўку

Тэмы, якія закрануць падчас WEASA 2023:

  • медыяпісьменнасць: паняцці і практычныя заняткі;
  • эфектыўныя практыкі ў сацыяльных сетках і парады, як быць уплывовым чалавекам у пазітыўным сэнсе;
  • дэзынфармацыя супраць свабоды слова;
  • дэзынфармацыя і ўводзіны ў OSINT;
  • пашыраныя інструменты OSINT;
  • асабістая лічбавая бяспека: практычныя інструменты бяспекі ў інтэрнэце;
  • трансатлантычнае партнёрства ў свеце, які змяняецца;
  • еўраінтэграцыйныя перспектывы Усходняга партнёрства і Заходніх Балкан;
  • гібрыдныя пагрозы ў сучасным свеце.

Падрабязней пра ўмовы

Праграма спалучае лекцыі, семінары і панэльныя дыскусіі, якія забяспечваюць тэарэтычную і практычную падрыхтоўку для ўдзельнікаў.

Умовы ўдзелу

Удзельнікі летняй акадэміі прадставяць свае краіны з пункту гледжання еўраатлантычнай інтэграцыі і пакажуць асноўныя выклікі, якія стаяць перад іх грамадствам у гэтым працэсе. Акрамя таго, адбудуцца спецыяльныя дэбаты, звязаныя з будучыняй бяспекі і роляй NATO.

Арганізатары плануюць прыбыццё ўдзельнікаў 2 ліпеня, а 13 ліпеня – выезд.

Выдаткі на праезд да месца правядзення летняй акадэміі кампенсуюцца да 350 еўра. Пражыванне і харчаванне на ўвесь час пакрываюцца арганізатарамі.

Варшаўская еўраатлантычная летняя акадэмія WEASA была заснавана ў партнёрстве з Каледжам Еўропы ў Натоліне, Польска-Амерыканскім фондам свабоды і Нямецкім фондам Маршала ЗША.

Падзяліцца:

Крыніца: weasa.org

5 красавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяІдзе набор у летнюю акадэмію для медыйшчыкаў у Варшаве

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць