Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Ідзе набор у «Школу талерантнасці» для беларускіх журналістаў і журналістак

Калі: 16 па 18 снежня 2022 года.
Дзе: Грузія.
Узрост удзельнікаў: не абмежаваны.
Дэдлайн падачы заявак: 15 лістапада 2022 года.

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашаюць да ўдзелу ў «Школе талерантнасці» журналістаў (штатных і фрылансераў) розных сродкаў масавай інфармацыі і блогераў, зацікаўленых у паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.

Удзельнікі і ўдзельніцы паглыбяць свае веды:

  • аб стандартах правоў чалавека;
  • аб талерантнасці;
  • аб уплыве стэрэатыпаў у нашым жыцці;
  • аб разуменні тэрміну «мова варожасці»;
  • аб стане ўразлівых групаў у нашым грамадстве;
  • навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці;
  • даведаюцца, як пазбягаць дыскрымінацыі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці.

 

Праграма разлічана на ўдзельніц і ўдзельнікаў, якія ўжо маюць пэўны ўзровень ведаў у галіне правоў чалавека, пытаннях недыскрымінацыі, талерантнасці, мовы варожасці і могуць гэта пацвердзіць сертыфікатамі аб удзеле ў розных навучальных праграмах альбо падтрымаць сваю заяўку рэкамендацыйнымі лістамі ад праваабарончых арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з дадзенай тэматыкай.

Заяўкі ад кандыдатак і кандыдатаў, якія з’яўляюцца выпускнікамі і выпускніцамі адукацыйна-асветніцкіх мерапрыемстваў праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць», будуць разглядацца ў прыярытэтным парадку.

Ад кандыдатаў чакаюць:

  • Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
  • Мець пэўны досвед працы ў галіне журналістыкі;
  • Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі Школы;
  • Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу «Школы талерантнасці»;
  • Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі і арганізатаркамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці;
  • Арганізатары і арганізатаркі пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка ці ўдзельніцу ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

 

Падача заявак:

Даслаць да 15 лістапада 2022 года ўключна кароткае CV і матывацыйны ліст па электронным адрасе toljournalists@gmail.com.

Удзельнікі будуць адабраныя на конкурснай аснове арганізатарамі Школы.

Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурсу.

Кампенсацыя выдаткаў:

Арганізатары і арганізатаркі забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў і ўдзельніц Дванаццатай Школы талерантнасці для журналістаў і журналістак, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад.

Больш дакладнае месца правядзенне Школы будзе агучана адабраным удзельнікам і ўдзельніцам праз асабістыя паведамленні.

Крыніца

Фота на вокладцы: j4t.info


Іншыя магчымасці:

«Журналісты за талерантнасць» абвяшчаюць конкурс J4T AWARDS 2022

BEROC запускае школу па зялёнай эканоміцы для журналістаў

Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для журналістаў

Партнёры прэс-клуба