Ідзе прыём фотаздымкаў на конкурс пра беднасць і сацыяльную ізаляцыю

Фундацыя Esperanza Pertusa запрашае фатографаў з усяго свету прыняць удзел у III Міжнародным конкурсе фатаграфіі Esperanza Pertusa Photography Prize. Конкурс падтрымлівае прафесійных фатографаў і аматараў фатаграфіі, якія праз свае працы натхняюць на пазітыўныя сацыяльныя пераўтварэнні шляхам барацьбы з беднасцю і сацыяльнай ізаляцыяй, з якімі сутыкаюцца мільёны людзей ва ўсім свеце.

Ідзе прыём фотаздымкаў на конкурс пра беднасць і сацыяльную ізаляцыю
Фота: Chantal Pinzi / fundacionesperanzapertusa.org

Дэдлайн падачы заявак: 20 траўня 2023 года.

Веданне рэальнай сітуацыі дапамагае рабіць першыя крокі, каб быць больш дасведчаным і выконваць нават невялікія дзеянні, якія могуць прывесці да пераўтварэнняў.

Арганізатары фотаконкурса ўзнагародзяць тых аўтараў, якія знаёміць грамадства з гэтай рэальнасцю праз сваю працу: захопліваюць гледача сілай позірку, заахвочваюць даведацца больш аб тэме і запрашаюць стаць часткай сілы для сацыяльнай трансфармацыі. Але гэтая ўзнагарода таксама падкрэслівае здольнасці фатаграфіі раскрываць прыгажосць людзей, незалежна ад іх абставін.

Беднасць і прыгажосць: відавочная супярэчнасць у тэрмінах, якую можа цалкам выказаць толькі сіла мастацтва.

Патрабаванні да фотаздымкаў

На конкурс прымаюцца арыгінальныя і неапублікаваныя працы на тэму беднасці і сацыяльнай ізаляцыі, якія раней не атрымлівалі прызоў на іншых конкурсах і пакуль іх правы на публікацыю не былі перададзены.

Кожны ўдзельнік можа прадставіць адну працу – фотапраект з трох фотаздымкаў. Фотаздымкі могуць быць зроблены ў любой тэхніцы.

Як падаць заяўку

Заяўку трэба даслаць на адрас concursofotografia@fundacionesperanzapertusa.org з тэмай «Concurso de Fotografía Esperanza Pertusa».

У цела электроннага ліста дадайце наступныя звесткі:

  • назва фотапраекта;
  • імя і прозвішча фатографа;
  • нумар нацыянальнага пасведчання асобы (DNI) або эквівалент;
  • кантактны тэлефон;
  • 3 фатаграфіі як асобныя файлы JPEG, 300 ppi. Фатаграфію нельга адпраўляць у сціснутым фармаце, яе памер павінен быць ад 3 да 8 МБ;
  • кароткі змест пра праект (пра паходжанне працы, матывацыю і любую іншую актуальную інфармацыю), максімальны аб’ём 400 слоў, у фармаце PDF.

Узнагароды

Абвяшчэнне пераможцаў конкурсу адбудзецца 8-9 чэрвеня 2023 года.

Пераможца атрымаюць грашовую прэмію:

  • першая прэмія – 2000 еўра;
  • другая прэмія – 500 еўра;
  • трэцяя прэмія – 500 еўра.

Падрабязней пра ўмовы

Фотагісторыі, якія атрымалі прызы, стануць інтэлектуальнай уласнасцю фундацыі Esperanza Pertusa, якая можа іх капіяваць, выстаўляць і выкарыстоўваць у рэкламных мэтах. Фатограф і год прысуджэння прэміі заўсёды будуць указаны.

Падзяліцца:

10 мая 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыІдзе прыём фотаздымкаў на конкурс пра беднасць і сацыяльную ізаляцыю

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць