Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Environmental Photographer of the Year запрашае фатографаў-аматараў і прафесійных фатографаў усіх узростаў і з усяго свету падаць свае працы на конкурс. Журы прысуджае ўзнагароды ў намінацыі The Environmental Photographer of the Year і The Young Environmental Photographer of the Year.
Дэдлайн падачы заявак: 30 жніўня 2023 года, 23:59 BST (31 жніўня 2023 года 00:59 СЕТ).
Галоўная ўзнагарода The Environmental Photographer of the Year будзе прысуджана адной фатаграфіі, якая спрыяе разуменню прычын і наступстваў змены навакольнага асяроддзя і сацыяльнай няроўнасці, асвятляе шляхі вырашэння кліматычных і экалагічных надзвычайных сітуацый і натхняе гледачоў на ўстойлівы лад жыцця.
Пераможца атрымае грашовы прыз у памеры £5000 і публікацыю на сайтах партнёраў.
Усе заяўкі аўтаматычна ўдзельнічаюць у конкурсе на званне лепшага экалагічнага фатографа года.
Узнагарода The Young Environmental Photographer of the Year прысуджаецца ў партнёрстве з Nikon і дэманструе лепшае ў экалагічнай фатаграфіі праз аб’ектыў маладых фатографаў ва ўзросце да 21 года.
Намінацыя адкрыта для тых фатографаў, якія нарадзіліся 30 жніўня 2002 года або пазней. Аўтары аўтаматычна трапляюць у гэтую катэгорыю. Арганізатары могуць запрасіць пацверджанне аб даце нараджэння.
Пераможца атрымае безлюстраную камеру серыі Z і два абʼектывы NIKKOR Z на свой выбар, а таксама публікацыі на сайтах партнёраў.
Калі ваш фотаздымак будзе ўключаны ў шорт-ліст, арганізатарам спатрэбяцца арыгінальныя файлы RAW для агляду. Для фотаздымкаў, якія зроблены ў фармаце JPEG, неабходна будзе прадаставіць арыгінальны неадрэтушаваны файл.
Калі якія-небудзь з вашых фатаграфій будуць абраныя для публікацыі, да канца кастрычніка з вамі звяжуцца адносна далейшых крокаў. Пераможцы і ўдзельнікі, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, будуць абвешчаныя ў лістападзе.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт