Ідзе прыём заявак на міжнародны медыякэмп па тэме ўстойлівага развіцця

SDG MEDIA CAMP запрашае 25 журналістаў, блогераў, рэжысёраў, відэааператараў і студэнтаў з Беларусі, Германіі, Малдовы, Польшчы і Украіны, якія даследуюць тэмы ўстойлівага развіцця, прыняць удзел у праграме «Устойлівасць праз межы». Яна пройдзе анлайн і афлайн у Германіі, Малдове і Польшчы.

Ідзе прыём заявак на міжнародны медыякэмп па тэме ўстойлівага развіцця
Фота: Beth Macdonald / Unsplash.com

Дэдлайн падачы заявак: 23 красавіка 2023 года.

Хто можа прыняць удзел

Праграма «Устойлівасць праз межы» накіравана на асоб, якія маюць журналісцкі досвед у друкаваных і інтэрнэт-СМІ, на радыё, тэлебачанні, у кіно ці блогах: журналістаў, блогераў, рэжысёраў, відэааператараў і студэнтаў, якія вывучаюць журналістыку.

Арганізатары чакаюць, что ўдзельнікаў цікавяць наступныя пытанні ўстойлівага развіцця:

  • мэты ўстойлівага развіцця;
  • змяненне клімату;
  • цыркулярная эканоміка;
  • біяразнастайнасць;
  • устойлівая сельская і лясная гаспадарка;
  • устойлівы турызм;
  • устойлівае гарадское планаванне і будаўніцтва.

Удзельнікі павінны добра валодаць англійскай мовай і мець сапраўдныя праязныя дакументы (пашпарт, віза).

Абвяшчэнне адабраных удзельнікаў адбудзецца да 8 траўня 2023 года.

Структура праграмы

SDG MEDIA CAMP прапануе лекцыі і дыскусіі з экспертамі па тэмах устойлівага развіцця, а таксама практычныя заданні і інтэрактыўныя практыкаванні.

Падчас сустрэч у Рышкова (Малдова), Эберсвальдэ (Германія) і Кракаве (Польшча) удзельнікі змогуць наведаць розныя экалагічныя арганізацыі, прадпрымальнікаў і навукова-даследчыя ўстановы, а таксама сабраць матэрыял для сваёй журналісцкай працы.

З трэнерамі і экалагічнымі журналістамі з Беларусі, Германіі, Малдовы, Польшчы і Украіны ўдзельнікі праграмы будуць абменьвацца думкамі аб сваіх тэмах на сустрэчах рэдакцый, збіраць матэрыялы і разам праводзіць даследаванні ў розных краінах па пытаннях устойлівага развіцця.

Пасля кожнай афлайн-сустрэчы ўдзельнікі праграмы павінны апублікаваць адзін журналісцкі матэрыял. Як найменей адзін з іх павінен быць сумесным і трансгранічным.

Падаць заяўку

Трэнеры IDEM і партнёрскія арганізацыі падтрымліваюць удзельнікаў у пошуку тэм, кантактах з экспертамі, у распрацоўцы планаў даследаванняў і падрыхтоўцы індывідуальных і трансгранічных публікацый у СМІ.

Праграма

  • Пачатковая сустрэча (анлайн): 17 траўня, 18:00 – 19:30. CET
  • Практыкум па планаванні (анлайн): 13 чэрвеня, 18:00 – 19:30. CET
  • Media Camp I (Рышкова / Малдова): 21 – 27 чэрвеня (даты ўключаюць дні прыбыцця і ад’езду)
  • Анлайн-сустрэча: 23 жніўня, 18:00 – 19:30. CET
  • Media Camp II (Эберсвальдэ / Германія): 3 – 9 верасня (даты ўключаюць дні прыбыцця і адʼезду)
  • Media Camp III (Кракаў/Польшча): 7 – 13 кастрычніка (даты ўключаюць дні прыезду і адʼезду)
  • Анлайн-сустрэча: 19 кастрычніка, 18:00 – 19:30. CET
  • Анлайн-сустрэча: 16 лістапада, 18:00 – 19:30. CET
  • Прэзентацыя вынікаў (анлайн): 19 снежня, 18:00 – 19:30. CET

Кантроль даследчых праектаў і публікацый (анлайн): з чэрвеня па снежань.

Падрабязней пра праграму

Забеспячэнне праграмы

Удзел у праграме бясплатны.

Кошт праезду (эканом-клас, прыезд на цягніку, калі магчыма), пражыванне ў 2-х, 3-х і 4-х пакаёвых пакоях, а таксама харчаванне забяспечваецца за кошт арганізатараў.

Чакаецца, што журналісты будуць паўнавартасна ўдзельнічаць ва ўсіх модулях, выконваць усе практычныя заданні, інтэнсіўна ўдзельнічаць у сумесных даследаваннях і прысутнічаць кожны дзень падчас медыякэмпаў у Малдове, Германіі і Польшчы.

Для трансгранічных даследаванняў можа быць выдзелена аднаразовая сума на даследаванне і дарожныя выдаткі.

З пытаннямі звяртайцеся на info@idem-institute.org.

Праграма фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Германіі.

Падзяліцца:

Крыніца: idem-institute.org

12 красавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяІдзе прыём заявак на міжнародны медыякэмп па тэме ўстойлівага развіцця

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць