Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
CreateCulture Group і sekktor запускаюць «Праектар» – серыю афлайн- і анлайн-пітчынгаў для культурніцкіх дзеячаў і дзяячак, якія шукаюць новых партнёраў, пляцоўкі, членаў каманды і любую магчымую падтрымку. У тым ліку арганізатары хочуць падтрымаць медыяпраекты пра культуру.
Дэдлайн падачы заявак: 5 сакавіка, 23:59 CET.
Фармат уяўляе сабой хуткія прэзентацыі праектных ідэй і іх абмеркаванне з адмыслова запрошанымі гледачамі. Асноўная матывацыя арганізатарак – стварыць утульную прастору для развіцця сувязяў паміж творчымі беларусамі, абмену кантактамі, парадамі і пошуку самых розных рэсурсаў.
Да ўдзелу запрашаюцца як выступоўцы, гатовыя прадставіць сваю ідэю, так i патэнцыйныя партнёры i партнёркi, эксперты i эксперткі, i зацікаўленая публіка.
Дзякуючы наяўнасці прызавога фонду, на першых 4-х пітчынгах лепшыя пітчы змогуць атрымаць 150 еўра на развіццё праекта.
Першы афлайн-пітчынг адбудзецца ў Вільні 10 сакавіка а 19-ай гадзіне ў прасторы CreateCultureSpace. На мерапрыемстве можна будзе прадставіць культурніцкія праекты на любыя тэмы.
Мовы: беларуская, расейская.
Анлайн-версіі пітчынгаў арганізуюцца праектам sekktor i будуць факусавацца на асобных сферах дзейнасці, а таксама на лакалізацыі партнёраў, якія шукаюцца. Такім чынам, першыя тры анлайн-пітчынгі будуць арыентавацца на беларускія ініцыятывы на тэрыторыі Польшчы. Адпаведна, выступоўцам трэба быць гатовымі прадставіць свае ідэі
па-ангельску ці па-польску.
Расклад бліжэйшых пітчынгаў «Праектара» анлайн:
Задаць пытанне арганізатаркам можна праз email: offline@praektar.com і online@praektar.com.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт