Ідзе прыём заявак на стыпендыю для журналістаў на навуковы саміт у Берліне

Falling Walls Foundation прапануе стыпендыю для журналістаў – прадстаўнікоў міжнародных медыя, для асвятленні тэмаў Навуковага саміту Falling Walls 2023, якія адбудзецца ў Берліне з 7 па 9 лістапада 2023 года.

Ідзе прыём заявак на стыпендыю для журналістаў на навуковы саміт у Берліне
Фота: falling-walls.com

Дэдлайн падачы заявак: 1 верасня 2023 года, 23:59 CEST.

Як падаць заяўку

Падрыхтуйце наступныя дакументы:

  • суправаджальны ліст і кароткі план на 1 – 1,5 старонкі на абраную вамі тэму,
  • пазначце запланаваную дату публікацыі і кантакты медыя (тэма вашага рэпартажу павінна грунтавацца на адной з тэм саміту);
  • кароткае рэзюмэ вашай журналісцкай кар’еры, уключаючы журналісцкія гранты, узнагароды і г.д.;
  • максімальна тры прыклады вашай журналісцкай працы ў галіне навукі.

Калі ласка, адпраўце дакументы заяўкі ў адным файле PDF на адрас press@falling-walls.com.

Абярыце да трох тэм, на якія вы хочаце падрыхтаваць рэпартаж:

  • адкрыццё Зямлі і космасу;
  • мастацтва і навука;
  • тэхніка і тэхналогіі;
  • кліматычны крызіс і ўстойлівае развіццё;
  • навука і інавацыйны менеджмент;
  • здароўе і дабрабыт;
  • навукі аб жыцці;
  • фізічныя навукі;
  • узаемадзеянне з навукай;
  • навуковае прадпрымальніцтва;
  • сацыяльныя і гуманітарныя навукі.

Падрабязней пра ўмовы

Арганізатары адбяруць да пятнаццаці прадстаўнікоў медыя. Кожны з іх атрымае аднаразовую стыпендыю, якая будзе ўключаць выдаткі на пражыванне і білет на саміт на ўвесь час стыпендыі (з 6 па 10 лістапада 2023 года).

Паспяховыя заяўнікі будуць запрошаны да ўдзелу ў абмене з вядомымі партнёрскімі арганізацыямі і спікерамі на саміце.

Рэпартажы можна рабіць да, падчас або пасля навуковага саміту Falling Walls.

Падзяліцца:

Крыніца: falling-walls.com

27 ліпеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiІдзе прыём заявак на стыпендыю для журналістаў на навуковы саміт у Берліне

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць