Ідзе прыём заявак на праграму падтрымкі стварэння кантэнту ад EU4IM

EU4 Independent Media абвяшчае прыём заявак на атрыманне гранту для незалежных медыя, якія ствараюць кантэнт для аўдыторыі ў Беларусі.

Ідзе прыём заявак на праграму падтрымкі стварэння кантэнту ад EU4IM
Фота: Vanilla Bear Films / Unsplash.com

Дэдлайн падачы заявак: 2 красавіка 2023 года.

Агульная мэта праграмы падтрымкі – спрыяць стварэнню высакаякаснага дакладнага і шматбаковага кантэнту для Беларусі. Арганізатары вітаюць грамадска значныя тэмы, якія звязаныя з наступствамі вайны ва Украіне, але пры гэтым недастаткова асвятляюцца. Праект падтрымліваецца Еўрапейскім Саюзам.

Падрабязней пра праграму

Задачы праграмы:

  • падтрымка незалежных медыя, журналістаў і здымачных групаў шляхам надання гранту на стварэнне кантэнту;
  • падтрымка павышэння кампетэнтнасці медыя шляхам арганізацыі ментарства і семінараў па мультымедыя сторытэлінгу;
  • спрыянне ў наданні на розных платформах высакаякаснага кантэнту, які мае грамадскі інтарэс у Беларусі.

Падрабязней пра крытэрыі адбору

Хто можа прыняць удзел:

  • незалежныя медыя;
  • афіцыйна зарэгістраваныя навінавыя арганізацыі, якія працуюць для беларускай аўдыторыі;
  • журналісцкія некамерцыйныя арганізацыі;
  • незалежныя прадусарскія кампаніі;
  • журналісты і/ці здымачныя групы, якія дзейнічаюць ад імя пералічаных вышэй арганізацый.

Падаць заяўку

Апліканты могуць падаваць заяўкі на атрыманне гранту да 5 000 еўра.

Падзяліцца:

6 сакавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыІдзе прыём заявак на праграму падтрымкі стварэння кантэнту ад EU4IM

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць