Ідзе прыём заявак на European Press Prize 2023

Памер прэміі: 10 000 еўра.
Дэдлайн падачы заявак: 9 снежня 2022 года.

Ідзе прыём заявак на European Press Prize 2023

European Press Prize 2023 запрашае журналістаў з 46 краін Еўразвязу, Беларусі і Расеі прыняць удзел у конкурсе артыкулаў. Таксама запрашаюцца журналісты, якія працуюць у Еўропе альбо працуюць для еўрапейскіх медыяў.

Конкурсныя намінацыі:

  • The Investigative Reporting Award – для індывідуальных ці калектыўных заявак, якія высвятляюць факты і кажуць аб тэмах, пра якія павінна ведаць грамадства;
  • The Distinguished Reporting Award – для лепшых артыкулаў, якія асвятляюць жыццёва важныя падзеі дома ці за мяжой;
  • The Public Discourse Award – для каментатараў, калумністаў ці рэдактараў, чыя праца мае рашучы ўплыў;
  • The Innovation Award – (за ідэю) – прэзентацыйныя, тэхнічныя і/альбо ўмовы рэдактарскіх тэхнік, якія робяць выразны ўнёсак у журналісцкую будучыню;
  • The Migration Journalism Award – журналісцкія працы, які асвятляюць тэмы міграцыі;
  • The Special Award – з 2013 года журы ўзнагароджвае яскравыя прыклады ў рэдактуры ці іншых дысцыплінах, у тым ліку рэпартаж, нарыс і адвакацыйныя артыкулы.

Патрабаванні да конкурсных артыкулаў:

  • артыкул не павінны змяшчаць больш за 5 000 словаў;
  • артыкул павінны быць апублікаваны ў перыяд з 1 снежня 2021 года да 31 снежня 2022 года;
  • прымаецца толькі адзін артыкул ад адной асобы ў адной намінацыі (у намінацыі The Public Discourse Award можна падаць тры артыкулы ад асобы).

Падаць заяўку

Артыкулы на конкурс прымаюцца на мове арыгінала. Тыя матэрыялы, якія трапяць у лонг-ліст, будуць перакладзены на ангельскую мову. Калі ў вас ёсць пераклад на ангельскую мову або вы хочаце арганізаваць свой уласны пераклад, не саромейцеся рабіць гэта. Адпраўце гэты пераклад разам з заяўкай.

Падрабязней пра правілы прэміі

Калі ваш праект будзе разглядацца для ўключэння ў шорт-ліст, з вамі звяжуцца арганізатары.

З’явіліся пытанні? Пішыце на info@europeanpressprize.com

Крыніца

Фота на вокладцы: europeanpressprize.com

Падзяліцца:

16 лістапада 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыІдзе прыём заявак на European Press Prize 2023

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць