Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Колькасць фота: ад 8 да 20.
Прэмія для пераможца: 1000 еўра.
Дэдлайн падачы заявак: 20 студзеня 2023 года.
EU NEIGHBOURS EAST у партнёрстве з FOTOFESTIWAL у Лодзі запрашаюць прафесійных фатографаў з Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны прыняць удзел у фотаконкурсе на тэму сямейных сувязяў.
На конкурс прымаюцца серыі фотаздымкаў, якія прапануюць мастацкія, сацыяльныя і перш за ўсё асабістыя інтэрпрэтацыі тэмы «Сямейныя сувязі».
Як наша сям’я звязвае нас з нашымі каранямі, культурай, традыцыямі, поглядамі і будучыняй? Якія сувязі вызначаюць сямʼю і робяць нас яе часткай? Як гэтыя сувязі змяняюцца і адаптуюцца ў свеце, які змяняецца пад уплывам тэхналогій, канфліктаў, кахання і страт?
На конкурс прымаюцца серыі, які ўключаюць ад 8 да 20 фотаздымкаў.
Шорт-ліст будзе абвешчаны ў канцы лютага 2023 года, а пераможцаў абвесцяць у сакавіку 2023 года. Пераможцы атрымаюць узнагароду ў памеры 1000 еўра.
Lars Boering: дырэктар фундацыі Еўрапейскага цэнтру журналістыкі (EJC) і заснавальнік Triggertale.com, платформы для візуальнай камунікацыі і сторытэлінгу.
Emma Bowkett: аператар у FT Weekend Magazine і куратар. Яна факусуецца на мастацтве, створаным праз абʼектыў і сучаснай візуальнай культуры.
Arianna Rinaldo: фрылансер-прафесіянал, якая займаецца фатаграфіяй у шырокім сэнсе. Яна былы мастацкі кіраўнік міжнароднага фотафестывалю Cortona On The Move.
Karolina Gembara: фатограф і даследчыца. Яе працы базуюцца вакол такіх тэм, як дом, міграцыя, змена зямлі і ідэнтычнасці.
Milica Saracevic: супрацоўніца аддзелу прэсы і стратэгічнай камунікацыі Еўрапейскай Камісіі.
Фота на вокладцы: euneighbourseast.eu
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт