Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
MOST+ ― гэта праграма прафесійнага абмену паміж беларускімі прафесіяналамі і іх калегамі ў краінах Еўрапейскага саюзу. Праграма мабільнасці створана для Беларусі і беларусаў і фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.
Тэрміны праграмы: снежань 2022 – ліпень 2024 года.
Дэдлайн падачы заявак: 3 чэрвеня 2024 года.
MOST+ дае магчымасць беларускім спецыялістам і спецыялісткам удзельнічаць у стажыроўках у краінах Еўрапейскага саюза.
Падаць заяўку могуць усе грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у краіне ці за яе межамі, якім ёсць 18 год і болей, якія працуюць у адной з пералічаных галін. Падаць заяўку можна індывідуальна ці ў складзе групы да пяці чалавек.
Не прымаюцца заяўкі ад студэнтаў, якія яшчэ не скончылі адукацыю і не атрымалі прафесію.
Улічваючы працэс ацэнкі заявак (да аднаго месяца) і час, неабходны для складання кантрактаў, пераліку сродкаў і арганізацыі паездак (некалькі тыдняў), заяўкі трэба падаваць мінімум за 2 месяцы да запланаванага пачатку мабільнасці (за 3 месяца, калі патрэбна віза).
Праграма MOST+ выдзяляе гранты на паездкі для ўдзелу ў стажыроўках, канферэнцыях, форумах і іншых прафесійных мерапрыемствах, а таксама для распрацоўкі беларускімі спецыялістамі сумесных праектаў з калегамі з краін Еўрапейскага саюза.
Азнаёмцеся з дапаможнікам і падавайце заяўку на партале Гётэ–Інстытута
Дадатковыя пытанні можна задаць па электроннай пошце: [email protected].
Гісторыя праекта пачынаецца ў 2015 годзе. За 5 гадоў больш за 4600 зацікаўленых беларусаў і беларусак атрымалі падтрымку ў пошуках прафесійных кантактаў з Еўрапейскім саюзам, а таксама дапамогу з арганізацыяй паездак і пражываннем за мяжой.
Праект MOST+ (EU4Belarus: Праграма мабільнасці для мэтавых кантактаў паміж людзьмі) фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам у Літве.
Фота на вокладцы: mostplus.eu / Facebook
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт