Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Віка Біран запрашае на анлайн-варкшоп з элементамі даследавання культуры і сябе «Навошта быць шчаслівай, калі ты можаш быць нармальнай?». Назва яго паходзіць ад назвы аўтабіяграфічнага рамана брытанскай пісьменніцы Джанэт Уінтэрсан.
Калі: 24 траўня, 19:00 па Варшаве і Берліну, 20:00 па Мінску, Вільнюсу і Кіеву.
Фармат: анлайн-варкшоп і міні-лекцыя.
Ты павінна перастаць хадзіць на спатканні, як толькі знойдзеш партнёра. Ты павінна скончыць універсітэт, а пасля працаваць. Ты павінна спачатку пацалавацца і толькі пасля заняцца сэксам. Ты павінна імкнуцца нарадзіць да 30. Ты павінна пераехаць у іншую краіну, калі твайму партнёру прапануюць там працу. Ты павінна, павінна, павінна…
А што, калі ўсё гэта – не твае абавязкі, а твае магчымасці?
Віка Біран – даследніца культуры, калумністка, менеджарка праектаў пра ЛГБТК+, фемінізм і журналістыку, актывістка.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт