Ініцыятыва па бяспецы для журналістаў, фактчэкераў, даследчыкаў і медыяарганізацый
Ініцыятыву па бяспецы для журналістаў, фактчэкераў, даследчыкаў і медыяарганізацый запускае EMIF.
Дэдлайн: 27 лютага 2026 года
«Фонд падтрымкі і дапамогі экспертам» (SAFE) створаны ў адказ на пагрозы ў адрас журналістаў, спецыялістаў па праверцы фактаў, даследчыкаў і сродкаў масавай інфармацыі. Ініцыятыва створана, каб задаволіць іх неадкладныя патрэбы у галіне бяспекі.
Хто можа падаваць заяўкі:
- грантаатрымальнікі EMIF мінулых і цяперашніх гадоў;
- арганізацыі па праверцы фактаў у рамках EDMO і Еўрапейскай сеткі стандартаў праверкі фактаў (EFCSN);
- іншыя арганізацыі, якія з’яўляюцца членамі кансорцыумаў сеткі EDMO (уключаючы EDMOeu і Hubs).
Гранты складаюць да 10000 еўра на адну заяўку.
На што можа быць выдзелена фінасасаванне:
- юрыдычная дапамога;
- паляпшэнне лічбавай бяспекі;
- псіхалагічная падтрымка;
- дакументаванне і архіваванне доказаў, звязаных з пагрозамі ці нападамі;
- экстранныя трэнінгі па рэагаванні на пагрозы;
- іншыя рэлевантныя патрэбы, якія ацэньваюцца індывідуальна.
ПАДРАБЯЗНАСЦІ
4 лютага 2026 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыІніцыятыва па бяспецы для журналістаў, фактчэкераў, даследчыкаў і медыяарганізацый