Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Netherlands Institute for Advanced Study (NIAS) запрашае навукоўцаў, мастакоў, пісьменнікаў і журналістаў падаць заяўку на атрыманне стыпендыі Safe Haven. Стыпендыя разлічана на асоб, якія не могуць выконваць сваю працу ў цяперашнім месцы з-за наступстваў вайны ва Украіне.
Дэдлайн падачы заявак: 15 сакавіка 2023 года, 12:00 СЕТ.
Стыпендыя Safe Haven разлічана галоўным чынам на ўкраінцаў, але таксама адкрыта для беларусаў і расейцаў. Заяўкі не прымаюцца ад асоб, якія звязаны з беларускімі ці расейскімі ўніверсітэтамі, навукова-даследчымі інстытутамі або іншымі ўстановамі.
На 2023/24 навучальны год прапануецца чатыры стыпендыі. Яны прысуджаюцца на перыяд 5 месяцаў (з верасня па студзень або з лютага па чэрвень).
Стыпендыятам прапануецца офіс, памяшканні для даследаванняў, абед, удзел у суполцы NIAS і штодзённыя выдаткі на праезд або субсідаванае пражыванне ў Амстэрдаме.
Абраныя асобы атрымаюць стыпендыю ў памеры 2500 еўра ў месяц.
Прапанова павінна змяшчаць дакладнае апісанне праекту, які будзе праводзіцца падчас знаходжання ў NIAS (максімальна 1000 слоў) і кароткую матывацыю (максімальна 150 слоў) з указаннем неабходнасці знаходжання ў NIAS.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт