International Media Academy IMA (Берлін) запрашае маладых беларускіх журналістаў і журналістак на інтэнсіўны 4-дзённы семінар «Стварэнне сетак, абарона інфарматараў» у Варшаве з 14 па 17 ліпеня.
Семінар арыентаваны на журналістаў-пачаткоўцаў з Беларусі ва ўзросце 18-25 гадоў.
Дэдлайн для заявак: 30 чэрвеня 2022 года.
Тэмы семінара:
- асноўныя аспекты кібербяспекі – у зносінах з калегамі і інфарматарамі, а таксама на сацыяльных платформах;
- журналісцкія формы і жанры падачы матэрыялу;
- тэхнікі інтэрв'ю;
- крытэрыі незалежнай журналістыкі.
Акрамя таго, на семінары вас чакае:
- практычны блок па асновах аўдыё- і відэажурналістыкі;
- запіс падкаста з прафесійнай тэхнікай;
- краш-курс па канструктыўнай журналістыцы;
- практычнае заданне.
Вынікі гэтага практычнага задання ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць абмеркаваць на сустрэчы выпускнікоў і выпускніц напрыканцы кастрычніка 2022 года ў Варшаве.
Кантэкст:
Пасля падзей у жніўні 2020 шмат незалежных журналістаў і журналістак пакінулі Беларусь. Таксама выехалі журналісты-пачаткоўцы, блогеры, стваральнікі медыякантэнту. Цяпер яны вымушаны асвятляць падзеі і жыццё ў краіне, знаходзячыся за яе межамі. Гэта стварае асаблівыя ўмовы працы. У такіх умовах вельмі важна падвышаць дасведчанасць аб кібербяспецы, а таксама працягваць развіваць уласныя медыяскілы.
Умовы падчас семінара:
Для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прыязджаюць з трэцяй краіны, арганізатары аплачваюць выдаткі на праезд і пражыванне. Для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц семінара прадугледжаны грошы на кішэнныя выдаткі і ланчы. Абавязковая ўмова пакрыцця ўсіх выдаткаў і выплата кішэнных грошай - наведванне ўсіх дзён семінара.
Мова семінара: беларуская, руская.
Дэдлайн для заявак: 30 чэрвеня 2022 года.
Звяртаем вашу ўвагу: нягледзячы на тое, што ў форме мы пытаемся аб узроўні валодання рознымі навыкамі і ведамі, гэта не вызначальны фактар пры адборы заявак. Гэта інфармацыя дапаможа нам выбудаваць такую праграму семінара, якая ў найбольшай ступені адпавядала б вашым патрэбам.
Кантакт для сувязі: seminarforjournalists@gmail.com
Арганізатары: International Media Academy IMA у партнёрстве з МедыяАкадэміяй Прэс-клуба. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.
Таксама карысна:
Топ-5 кампетэнцый для медыя будучыні
Як медыя захаваць аўдыторыю, калі зачыняецца ўсё?
Як працуе заходняя журналістыка?