Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Праграма стыпендый JournalismAI запрашае да 30 журналістаў і тэхнічных спецыялістаў далучыцца да бясплатнай стыпендыяльнай праграмы 2023 года. На працягу шасці месяцаў каманда будзе працаваць над стварэннем рашэнняў на базе штучнага інтэлекту, якія вырашаюць пэўныя задачы медыя.
Дэдлайн падачы заявак: 22 красавіка 2023 года, да 01:59 СЕТ.
JournalismAI – гэта бясплатная анлайн-ініцыятыва, якая аб’ядноўвае журналістаў і тэхнічных спецыялістаў з медыя-арганізацый з усяго свету для вывучэння інавацыйных рашэнняў для паляпшэння журналістыкі з дапамогай тэхналогій штучнага інтэлекту.
Каб прыняць удзел у праграме, кандыдаты павінны мець пэўны досвед працы над прадуктамі і/або гісторыямі, якія ўключаюць выкарыстанне тэхналогій штучнага інтэлекту.
Патрабуецца свабоднае валоданне англійскай мовай.
Каманды, які складаюцца з журналіста і тэхнічнага спецыяліста аднаго медыя, атрымаюць фінансавую падтрымку для аплаты праектных выдаткаў, а таксама настаўніцтва і навучанне ад экспертаў супольнасці JournalismAI.
Адабраныя стыпендыяты павінны паўнавартасна ўдзельнічаць у анлайн-сесіях, дзяліцца сваім досведам з іншымі стыпендыятамі і падыходзіць да досведу з энтузіязмам, цікаўнасцю і павагай да іншых удзельнікаў.
Праграма вымагае ў сярэднім 8 гадзін у тыдзень, уключаючы працу з камандай і рэгулярныя заняткі ў групе.
Праекты могуць грунтавацца на існуючай альбо новай працы. Тут можна паглядзець праекты, якія былі адабраныя ў 2022 годзе.
Праекты павінны быць накіраваны на стварэнне прататыпа інструмента або метадалогіі, якія пазней могуць мець сістэмны ўплыў на вытворчасць навін. Напрыклад, рабіць справаздачы больш даступнымі або эфектнымі.
Праграма арганізавана камандай JournalismAI ў Polis – аналітычным цэнтры журналістыкі ў Лонданскай школе эканамічных і палітычных навук пры падтрымцы Google News Initiative.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт