Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
JournalismAI – бясплатная стыпендыя, якая аб’ядноўвае журналістаў і тэхнічных спецыялістаў з медыяарганізацый з усяго свету для вывучэння інавацыйных рашэнняў для паляпшэння журналістыкі з дапамогай тэхналогій штучнага інтэлекту. Каманды будуць працаваць 7 месяцаў (з красавіка па лістапад 2024 года).
Дэдлайн падачы заявак: 26 студзеня 2024 года, 11:59 PM (GMT).
30 журналістаў і тэхнічных спецыялістаў далучацца да бясплатнай стыпендыяльнай праграмы 2024 года.
У гэтым годзе акцэнт на праектах, дзе выкарыстоўваецца GenAI.
Запрашаюць кандыдатаў, якія працуюць у навінавых арганізацыях з любой краіны. Трэба мець досвед працы з прадуктамі / гісторыямі, якія прадугледжваюць выкарыстанне тэхналогій ШІ.
Праграма дазволіць стыпендыятам працягваць сваю працу, вылучая на стыпендыяльную частку каля 8 гадзін на тыдзень. Каманды атрымаюць фінансавую падтрымку на праект, а таксама ментарства і навучанне ад экспертаў JournalismAI.
Падача заявак складаецца з трох этапаў. Пытанні можна даслаць на lakshmi@journalismai.info.
Праекты мінулага года можаце глянуць тут.
Праграма арганізавана камандай JournalismAI ў Polis – аналітычным цэнтры журналістыкі ў Лонданскай школе эканамічных і палітычных навук пры падтрымцы Google News Initiative.
Перакладзена Прэс-клубам
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт