Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Journalismfund Europe запрашае трансгранічныя каманды прафесійных журналістаў і/ці інфармацыйных выданняў падаць заяўкі на праграму грантаў. Праграма накіравана на падтрымку расследаванняў экалагічных праблем, звязаных з кантынентальнай Еўропай.
Дэдлайн падачы заявак: 27 ліпеня 2023 года6 12:00 CEST.
Медыя і рэдакцыі працуюць у асноўным на нацыянальным узроўні, але большасць сацыяльных і экалагічных праблем выходзіць за межы нацыянальных межаў. Грантавая праграма ад Journalismfund Europe накіравана на трансгранічныя групы журналістаў-расследавальнікаў і рэдакцый для расследавання і дакументавання незаконнага, незарэгістраванага і нерэгулюемага злоўжывання прыродай, якое датычыцца еўрапейскіх спраў у Еўропе і за яе межамі.
Праграма таксама можа падтрымаць і стымуляваць параўнальныя даследаванні мясцовых экалагічных праблем і палітыкі паміж двума або больш рэгіёнамі або гарадамі.
Акрамя фінансавай падтрымкі, каманды могуць падаць заяўку на ментарскую падтрымку.
Падаць заяўку можна на адмысловай платформе. Таксама тут можна даведацца падрабязней пра крытэрыі адбору і ўмовы грантаў.
Паглядзець гісторыі, якія былі падтрыманыя гэтай праграмай грантаў раней, можна тут.
Вось тут сабраныя парады аб тым, як знайсці журналістаў-расследавальнікаў у іншых краінах, з якімі можна аб’яднацца.
На дадзены раўнд арганізатары выдзяляюць бюджэт каля 400 000 еўра. Ён будзе размеркаваны паміж усімі адабранымі ўдзельнікамі.
У наступным раўндзе даступны бюджэт складае 800 000 еўра.
Дэдлайн наступнага раўнда – 26 кастрычніка 2023 года, 12:00 СЕТ.
Гэта праект – частка больш шырокай Праграмы даследаванняў Зямлі, якую падтрымлівае Arcadia.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт