Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Праграма грантаў і настаўніцтва ад Journalismfund Europe выдзяляе гранты на журналісцкія расследаванні ў Еўропе і заахвочвае да трансгранічнай супрацы. Яна падтрымлівае прафесійных журналістаў, якія маюць добрыя ідэі для трансгранічных расследаванняў і даследаванняў на еўрапейскія тэмы. Гісторыі павінны быць актуальнымі для еўрапейскіх мэтавых груп.
Дэдлайн падачы заявак: 13 ліпеня 2023 года, 12:00 CEST.
Арганізатары чакаюць ад заяўнікаў праекты, якія маюць вялікую інфармацыйную каштоўнасць і глыбіню. Вітаюцца арыгінальныя, наватарскія і працаёмкія праекты, якія б не былі рэалізаваны без фінансавай падтрымкі. Праекты могуць уключаць трансгранічныя даследаванні, стварэнне сетак паміж калегамі, а таксама вядомыя і наватарскія метады расследавання.
У 2023 годзе агульны бюджэт гранта складае 200 000 еўра, які размяркоўваецца на чатыры раўнды падачы заявак. Цяпер ідзе набор заявак на трэці раўнд. Выдаткі на яго складаюць 50 000 еўра.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты, якія жывуць у кантынентальнай Еўропе (у тым ліку ў Косава). Гэта азначае, што грант даступны для ўсіх еўрапейцаў, а не толькі для тых, хто жыве ў Еўрапейскім Саюзе.
Падаць заяўку могуць каманды журналістаў як мінімум з дзвюх краін кантынентальнай Еўропы.
Калі гэта актуальна для гісторыі, члены каманды з іншых краін таксама могуць быць прыняты.
Азнаёмцеся з інфармацыяй аб грантах.
Пасля рэгістрацыі з вашым адрасам электроннай пошты вы атрымаеце доступ да анлайн-формы заяўкі.
Форма заяўкі ўключае:
Падаць заяўку можа прафесійны журналіст. Але толькі фрылансеры могуць прасіць грант для пакрыцця свайго працоўнага часу. Штатныя журналісты могуць падаць заяўку толькі на пакрыццё сваіх выдаткаў.
Journalismfund Europe можа пакрыць выдаткі, звязаныя з журналісцкімі даследаваннямі для ўсіх СМІ. Яны могуць уключаць паездкі, пераклад, доступ да аплатных баз даных або проста час для даследавання.
Арганізатары не падтрымліваюць фіксаваныя выдаткі, такія як аплата офіса, інвестыцыі (набыццё камеры або камп’ютара), або вытворчыя выдаткі.
Зыходзячы з досведу арганізатараў іншых грантавых праграм, большасць трансгранічных грантаў варʼіруецца ад 2000 да 14 000 еўра на праект.
Каманды таксама могуць падаць заяўку на працу з ментарам, які дапаможа ў мэтах расследавання альбо ў кампетэнцыях у пэўным навыку.
Вынік вашага журналісцкага расследавання можа быць апублікаваны ў прафесійным СМІ на любой мове.
Journalismfund Europe атрымлівае падтрымку ад Open Society Foundations (OSF), Addesium Foundation, Stavros Niarchos Foundation (SNF), Fritt Ord, Vereniging Veronica, Porticus, Fondation Puech і Limelight Foundations. OSF і фонд Addessium структурна падтрымліваюць праграму з 2009 года.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт