Justice for Journalists прымае заяўкі на гранты для журналісцкіх расследаванняў

Фонд Justice for Journalists запрашае медыйныя арганізацыі і супрацоўнікаў медыя падаць заяўкі на штогадовую праграму грантаў на журналісцкія расследаванні гвалту і злоўжыванняў у дачыненні да журналістаў, фрылансераў і блогераў.

Justice for Journalists прымае заяўкі на гранты для журналісцкіх расследаванняў
Ілюстрацыя: jfj.fund

Дэдлайн падачы заявак: 5 сакавіка 2023 года.

Заяўкі прымаюцца па тэмах:

  • расследаванне злачынстваў супраць журналістаў, якія дзейнічаюць у зонах канфліктаў, варожым асяроддзі і/або падчас пратэстаў;
  • вывучэнне і павышэнне дасведчанасці аб атаках з выкарыстаннем юрыдычных механізмаў SLAPP (Стратэгічныя іскі супраць удзелу грамадскасці) як у Велікабрытаніі, так і па ўсім свеце;
  • як бяспечна захаваць доступ і пашырыць аўдыторыю ўнутры краін, дзе незалежныя медыя прыгнятаюцца (Афганістан, Беларусь, Іран, М’янма, Расія і інш.);

Таксама арганізатараў цікавяць тэматычныя даследаванні і канцэпцыі бяспекі журналістаў, якія жывуць і працуюць у эміграцыі, з акцэнтам на метады нападаў на незалежныя медыя ў выгнанні (Беларусь, Іран, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Турцыя, і інш.): сачэнне, пазасудовыя расправы, кібератакі, здзекі з родных і блізкіх, якія засталіся ў краіне:

  • як бяспечна падтрымліваць сувязь з крыніцамі і абараняць іх як у краіне, так і ў эміграцыі;
  • як забяспечыць кібербяспеку і пазбегнуць сачэння;
  • як наладзіць бяспечнае партнёрства;
  • як заручыцца міжнароднай падтрымкай і абаронай для незалежных медыя ў выгнанні.

Падрабязней пра ўмовы гранту

Арганізатары будуць разглядаць усе заяўкі, якія адпавядаюць крытэрам фонду. У гэтым годзе прымаюцца прапановы з максімальнай сумай 80 000 долараў ЗША для кожнага асобнага гранта.

Як падаць заяўку

Спашукальнікі грантаў павінны падаць падрабязны бюджэт свайго даследчага праекта, апісанне праекта памерам у 500 слоў. Праектная прапанова павінна паказваць новыя бакі тэмы і які ў яе можа быць патэнцыял.

Заяўка павінна змяшчаць:

  • накід справаздачнага плана;
  • тэрміны выканання праекта;
  • папярэднія дамоўленасці з медыя, якія будуць публікаваць атрыманы матэрыял.

Падаць заяўку

Арганізатары будуць разглядаць заяўкі з 6 сакавіка па 30 красавіка 2023 года. Сваё рашэнне яны агучаць у Сусветны дзень свабоды прэсы 3 траўня 2023 года.

Усе пытанні адносна праграмы грантаў на 2023 год трэба накіроўваць на адрас info@jfj.fund.

Падзяліцца:

Крыніца: jfj.fund

27 лютага 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыJustice for Journalists прымае заяўкі на гранты для журналісцкіх расследаванняў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць