Канферэнцыя па расследавальніцкай журналістыцы Dataharvest

Канферэнцыя пройдзе ў горадзе Мехелен (Бельгія) з 30 мая па 2 чэрвеня 2024 года.

Канферэнцыя па расследавальніцкай журналістыцы Dataharvest
Ілюстрацыя: Ayman Elkandoussi/Unsplash

Заяўкі прымаюцца, пакуль ёсць месцы

Еўрапейская канферэнцыя па расследавальніцкай журналістыцы Dataharvest дае магчымасць журналістам-расследавальнікам абменьвацца дадзенымі, распрацоўваць трансгранічныя праекты і ствараць новыя каманды. Удзел у канферэнцыі платны, колькасць білетаў абмежаваная.

Удзел могуць прыняць толькі прафесійныя журналісты альбо супрацоўнікі некамерцыйных, няўрадавых арганізацый, якая займаюцца падтрымкай расследавальніцкай журналістыкі і журналістыкі дадзеных. Заяўкі разглядаюцца і правяраюцца для вызначэння адпаведнасці патрабаванням.

Праграма Dataharvest будзе апублікавана ў красавіку 2024 года. Сярод тэм канферэнцыі будуць новыя метады даследаванняў, праца з базамі дадзеных, журналістыка дадзеных, лічбавая бяспека і новыя бізнес-мадэлі.

Зарэгіставацца

Пераведзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

dataharvest.eu

18 студзеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКанферэнцыi i паездкiКанферэнцыя па расследавальніцкай журналістыцы Dataharvest

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць