Kari Howard грант на праекты ў жанры наратыўнай журналістыкі для жанчын і небінарных персон

Kari Howard Fund сумесна з Міжнародным фондам жанчын, якія працуюць у СМІ, прапануюць гранты на падтрымку наратыўнай журналістыкі. Падаваць заяўку могуць жанчыны-журналісткі і гендэрна небінарныя персоны, якія маюць як мінімум тры гады досведу працы. Максімальны памер гранта — 5000 долараў ЗША.

Kari Howard грант на праекты ў жанры наратыўнай журналістыкі для жанчын і небінарных персон
Ілюстрацыя: скрыншот з сайта арганізатараў

Дэдлайн:  13 ліпеня 2025 года

Прымаюцца заяўкі ад фрылансераў і журналістаў друкаваных выданняў, аўтараў праектаў, апублікаваных на англійскай мове ў любой частцы свету. Заяўкі можна падаваць індывідуальна ці ў камандзе. Уся справаздачнасць і публікацыя павінны быць завершаны на працягу шасці месяцаў пасля ўхвалення гранта.

Умовы гранта:

  • магчымасць адкрыта для жанчын і небінарных журналістаў;
  • кандыдаты могуць быць пазаштатнымі або штатнымі журналістамі друкаваных выданняў і могуць падаць заяўку індывідуальна або ў складзе каманды;
  • прафесійная журналістыка павінна быць асноўнай сферай дзейнасці;
  • кандыдаты павінны мець тры (і больш) гады прафесійнага журналісцкага досведу (стажыроўкі не залічваюцца);
  • кандыдаты павінны мець магчымасць даказаць зацікаўленасць у публікацыі ад рэдактара або мець спіс публікацый у вядомых СМІ;
  • заяўкі і публікацыі павінны быць пададзеныя на англійскай мове.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

https://www.iwmf.org/

16 чэрвеня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыKari Howard грант на праекты ў жанры наратыўнай журналістыкі для жанчын і небінарных персон

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць