Кінакаляды48: конкурс кароткаметражных фільмаў пра каляды

Праект Createculture.group ладзіць для ўсіх жадаючых чэлендж па стварэнні калядных гульнявых фільмаў за 48 гадзін з прызамі, паказамі ў Вільні і іншых гарадах.

Дэдлайн для заявак: 16 снежня 2022-га

Кінакаляды48: конкурс кароткаметражных фільмаў пра каляды

КінаКаляды48 — гэта чэлендж для ўдзельнікаў і ўдзельніц любой падрыхтоўкі, якія хочуць прымяніць свае навыкі ці паспрабаваць упершыню напісаць сцэнар, зняць, зрабіць гук і змантаваць гатовы калядны гульнявы кароткаметражны фільм за 48 гадзін.

Пераможцы атрымаюць грашовыя і адмысловыя прызы.

Прызы 

  • 1 месца: 300 еўра на рэалізацыю наступных праектаў; 3 ментарскія сесіі па дыстрыб’юцыі, фандрайзінгу і прадзюсіраванню кіно. Спец-прыз ад Running Turtle Company — кантракт на міравую дыстрыб’юцыю і паказ фільма на Еўрапейскім кінарынку ў Берліне.
  • 2 месца: 200 еўра; 2 ментарскія сесіі па дыстрыб’юцыі фандрайзінгу і прадзюсіраванню кіно.
  • 3 месца: 100 еўра; 1 ментарская сесія па дыстрыб’юцыі, фандрайзінгу і прадзюсіраванню кіно.

Асноўнай лакацыяй стане Вільня, але таксама вітаюцца анлайн-удзельнікі і -удзельніцы. Колькасць каманд абмежавана.

Узнос за заяўку з каманды:

  • 50 EUR
  • 25 EUR (калі ў камандзе тры студэнта_кі; спатрэбіцца даслаць сканы студэнцкіх білетаў).

Чаму чэлендж платны? Гэта прызавы фонд, а таксама сродкі на арганізацыю чэленджа і вялікага паказу ў Вільне, арэнду дадатковага абсталявання.

Усе фільмы будуць паказаны ў Вільне 23 снежня ў кінатэары Pasaka. Таксама паказы плануюцца ў Варшаве і іншых гарадах. Калі таксама жадаеце арганізаваць паказ — напішыце арганізатарам. 

Даслаць заяўку 

Кантакт для сувязі: [email protected]

Крыніца: Createculture.group 

Падзяліцца:

6 снежня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўКінакаляды48: конкурс кароткаметражных фільмаў пра каляды

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць