Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Журналістаў і журналістак запрашаюць рэгістравацца. Цырымонія ўзнагароджання кінапрэміі «Чырвоны верас» пройдзе 17 лютага ў межах Еўрапейскага кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.
Дэдлайн регістрацыі: 14 лютага 2024 года
Кінапрэмію «Чырвоны верас» прысуджаюць кінакрытыкі і кінажурналісты ў трынаццаці намінацыях. Спіс намінантаў гэтага года можна знайсці тут. Будуць названыя лепшыя беларускія фільмы 2021 і 2022 гадоў.
Цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца 17 лютага ў Берліне, у Gropius Bau Cinema. Запрашаюць медыйшчыкаў, а таксама тых, каго цікавіць беларускі кінематограф. Колькасць запрашэнняў абмежаваная, таму не варта адкладаць рэгістрацыю.
16 лютага, адбудзецца пітчынг будучых беларускіх кінапраектаў. Да ўдзелу ўжо адабралі 8 мастацкіх, дакументальных і анімацыйных праектаў, якія знаходзяцца на розных стадыях вытворчасці. Каб трапіць на гэты івэнт, таксама трэба зарэгістравацца.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт