Конкурс DIG Awards для журналістаў-расследавальнікаў

DIG Awards — штогадовы міжнародны конкурс, які ўзнагароджвае найлепшыя журналісцкія расследаванні і рэпартажы ў відэа- і аўдыёфармаце. Пераможцаў абвесцяць на фестывалі DIG, які будзе праходзіць з 19 па 22 верасня ў Модене (Італія).

Конкурс DIG Awards для журналістаў-расследавальнікаў

Дэдлайн заявак для завершаных праектаў: 2 чэрвеня 2024 года

Дэдлайн заявак у катэгорыі «Пітч»: 16 чэрвеня 2024 года

Прэмія DIG Awards штогод уручаецца выдатным творам міжнароднага ўзроўню з пункту гледжання якасці, глыбіні даследавання, выкарыстання крыніц і арыгінальнасці фармату. У конкурсе могуць прымаць удзел фрылансеры, медыякампаніі, незалежныя прадзюсарскія кампаніі, радыёстанцыі, агенцтвы, платформы і прадзюсарскія кампаніі.

Для кожнага праекта-фіналіста ў катэгорыях «Відэа», «Аўдыё і падкасты» фестываль DIG аплаціць пражыванне ў гатэлі (на аднаго чалавека) і зарэзервуе два месцы на цырымоніі ўзнагароджання. Усе астатнія выдаткі, у тым ліку харчаванне і праезд, аплачваюцца фіналістамі.

Удзел у конкурсе платны, унёсак складае 50 еўра.

Узнагароды ў конкурсе не грашовыя, акрамя катэгорыі «Пітч», у якой запрашаюць прадставіць работы на стадыі падрыхтоўкі да здымкаў. Узнагарода ў гэтай катэгорыі складзе 15 000 еўра на завяршэнне праекта.

Падаць заяўку

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь

Падзяліцца:

https://ijnet.org

26 сакавіка 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыКонкурс DIG Awards для журналістаў-расследавальнікаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць