Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Удзельнічаць могуць журналісты з усяго свету, якія асвятляюць дзейнасць Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Дэдлайн падачы заявак: 30 верасня
У рамках конкурсу будуць адабраныя найлепшыя друкаваныя, вяшчальныя і інтэрнэт-СМІ па асвятленні дзейнасці ААН, яе ўстаноў і палявых аперацый. Матэрыялы павінны быць апублікаваны або паказаны ў эфіры ў перыяд з верасня 2024 года па верасень 2025 года.
Заяўкі могуць быць пададзены на любой з афіцыйных моў ААН (англійская, французская, арабская, кітайская, іспанская ці расейская). Заяўкі на іншых мовах павінны суправаджацца перакладам на англійскую ці французскую мову.
Узнагароды пераможцам будуць уручаны генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам на цырымоніі ўзнагароджання ў снежні ў Нью-Йорку.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт