Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць конкурс «Гістарычная памяць у беларускіх медыя» для беларускіх журналістаў і блогераў, матэрыялы якіх на гістарычную тэматыку ў журналісцкіх жанрах былі апублікаваныя ў беларускіх медыя ці падрыхтаваныя беларускімі аўтарамі для замежных медыя.
Конкурс ладзіцца ў мэтах удасканалення майстэрства беларускіх журналістаў у працы з гістарычнай тэматыкай праз канцэпцыю правоў чалавека, пазбягання інструменталізацыі гісторыі ў медыя, паляпшэння якасці матэрыялаў на гістарычную тэматыку і прымянення крэатыўных падыходаў у выкарыстанні жанраў і фарматаў, а таксама пашырэння грамадскай дыскусіі на гістарычныя тэмы.
Конкурс праводзіцца ў намінацыі «Найлепшая журналісцкая праца на гістарычную тэму».
Ацэньваецца:
Мова кантэнту — беларуская альбо руская. Пры падачы публікацыі на іншай мове ўдзельнік конкурсу сам павінен прадаставіць журы пераклад.
Тэксты прымаюцца да 31 сакавіка 2023 года (уключна).
Ад аднаго аўтара прымаецца не больш за тры матэрыялы (альбо не больш за адну серыю з некалькіх матэрыялаў), якія пабачылі свет ў перыяд з 1 красавіка 2021 да 31 сакавіка 2023 года.
У конкурсе могуць удзельнічаць беларускія журналісты і блогеры, якія зараз жывуць у Беларусі ці па-за яе межамі. У выключных выпадках матэрыялы могуць быць пададзеныя на конкурс не аўтарам, а рэдакцыяй медыя, у якім яны былі апублікаваныя.
Вынікі творчага конкурсу шляхам тайнага галасавання падвядзе журы з ліку вядомых беларускіх журналістаў, гісторыкаў і праваабронцаў.
Сябры журы будуць ацэньваць матэрыялы ўдзельнікаў конкурсу па кожным з азначаных крытэрыяў па 10-ці бальнай шкале. Пераможцамі будуць прызнаныя тры матэрыялы з ліку пададзеных на конкурс, якія набяруць найбольшую суму балаў: першае, другое і трэцяе месца.
Дасылайце з 20 лютага да 31 сакавіка 2023 года (уключна) праз анкету-заяўку матэрыялы, апублікаваныя ў перыяд з 1.04.21 да 31.03.2023 года.
Матэрыялы, якія публікаваліся ў электронным выглядзе, падаюцца ў заяўцы спасылкай.
У выпадку адсутнасці электроннай публікацыі матэрыялы, якія друкаваліся ў папяровых выданнях, падаюцца ў выглядзе якаснага скану ў фармаце PDF памерам не больш за 2 Мб кожны. Файлы, якія перавышаюць ўказаны памер, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца і не разглядаюцца.
Даслаць заяўку на конкурс
Заяўкі без запаўнення ўсіх пазначаных у анкеце пунктаў да ўдзелу ў конкурсе таксама не дапускаюцца і не разглядаюцца.
Калі аўтар публікацыі ананімны альбо выступае пад псеўданімам, журы пакідае за сабой права спраўдзіць у рэдакцыі аўтарства матэрыялу.
Ацэнка конкурсных прац будзе праведзеная журы шляхам таемнага галасавання да канца красавіка 2023 года.
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 3 мая 2023 года, але не будуць агучвацца публічна. Кожны з удзельнікаў будзе індывідуальна праінфармаваны аб выніках ацэнкі ягоных прац.
Пераможцы атрымаюць дыпломы конкурсу, а таксама матэрыяльныя ўзнагароды.
Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце на адрас: konkurshistory@gmail.com
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт