Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Штогадовы конкурс ладзіць Міжнародная арганізацыя працы. Падавацца могуць прафесійныя журналісты і студэнты. Прымаюцца артыкулы, відэа ці іншыя мультымедыйныя матэрыялы.
Дэдлайн падачы заявак: 31 кастрычніка 2024 года
Мэта конкурсу — прадставіць публіцы якасныя матэрыялы аб праблемах, звязаных з працоўнай міграцыяй, падкрэсліць ўклад працоўных мігрантаў у жыццё грамадства, а таксама супрацьстаяць ксенафобіі і дыскрымінацыі працоўных мігрантаў.
Прымаюцца друкаваныя, відэа-, радыё- і мультымедыйныя матэрыялы і фотаэсэ, апублікаваныя або выпушчаныя ў эфір у перыяд паміж 31 кастрычніка 2023 года і 31 кастрычніка 2024 года.
Прыз — 1200 долараў ЗША для прафесійных журналістаў і 500 долараў ЗША — у студэнтскай катэгорыі.
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт