Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Час публікацыі: з 15 кастрычніка 2021 года па 31 кастрычніка 2022 года.
Дэдлайн падачы заявак: 31 кастрычніка 2022 года, 23:59 СЕТ.
Міжнародная арганізацыя працы (ILO) ужо восьмы раз запрашае журналістаў да ўдзелу ў сусветным конкурсе. Мэта конкурсу – адзначыць працы, якія спрыяюць ліквідацыі ксенафобіі і дыскрымінацыі працоўных мігрантаў.
Конкурс адкрыты для прафесійных журналістаў і студэнтаў, якія вывучаюць журналістыку. Журы абірае працы-пераможцы, якія адпавядаюць шэрагу крытэрыяў: крэатыўнасць, дакладнасць, збалансаванасць і пазітыўнае адлюстраванне працоўнай міграцыі, у тым ліку шматлікія аспекты жыцця працоўных мігрантаў.
Конкурсныя працы ў прафесійную катэгорыю павінны быць апублікаваныя паміж 15 кастрычніка 2021 года і 31 кастрычніка 2022 года. Для студэнцкай катэгорыі час не абмежаваны. Пераможцы будуць абвешчаны ў снежні 2022 года да Міжнароднага дня мігранта.
Заяўкі прымаюцца на любой мове, але патрэбен пераклад на ангельскую, французскую або іспанскую мову. Студэнтам дазваляецца прадстаўляць апублікаваныя або неапублікаваныя матэрыялы ў медыя.
Журы прысуджае тры прэміі журналістам-прафесіяналам і адну – студэнту-журналісту. Пераможцаў чакае грашовая прэмія памерам 1200 долараў ЗША для прафесіяналаў і 500 долараў ЗША для студэнтаў. Па жаданні пераможцы грашовая прэмія можа быць заменена на часткова аплочваную стыпендыю.
Калі ў вас з’явіліся пытанні па конкурсе, іх можна задаць на емэйл labour-migration-media-competition@ilo.org.
Фота на вокладцы: ilo.org
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт