Конкурс грантаў для беларускіх медыя ад Nordic Council

Nordic Council у Літве абвясціў трэці конкурс грантаў для беларускіх медыя на 2024-2025 гады. Падацца могуць тыя, хто стварае кантэнт для беларусаў унутры краіны і за мяжой.

Конкурс грантаў для беларускіх медыя ад Nordic Council
Ілюстрацыя: Manish Upadhyay/Unsplash

Дэдлайн: 25 лютага 2024 года

Падаць заяўку могуць беларускія незалежныя СМІ, журналісты, стваральнікі візуальнага, мастацкага медыякантэнту, а таксама небеларускія СМІ, якія працуюць з беларускімі журналістамі і ствараюць кантэнт пра сітуацыю ў Беларусі.

Грант складае ад 5 000 да 30 000 еўра, у залежнасці ад праекта. Максімальная працягласць праекта 12 месяцаў.

Кантэнт павінен быць зроблены на беларускай ці рускай мовах.

Журналісты-фрылансеры, каб падацца на грант, павінны мець ці запусціць свой уласны медыя-інструмент ці дакументальна пацвердзіць супрацоўніцтва са СМІ. Маладыя журналісты і медыямастакі таксама могуць падаць заяўку.

Усе матэрыялы, якія фінансуюцца, павінны быць у свабодным доступе для нацыянальнай або глабальнай анлайн-аўдыторыі без якіх-небудзь бар’ераў доступу, такіх як платны доступ або рэгістрацыя.

Падаць заяўку

Падзяліцца:

www.nordicmediagrantsbelarus.org

22 студзеня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыКонкурс грантаў для беларускіх медыя ад Nordic Council

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць