Конкурс медыяпраектаў ад Belarusian Content Lab
										
						Мэта конкурсу Belarusian Content Lab – падтрымка незалежных беларускіх аўтараў у распрацоўцы медыяпраектаў, сфакусаваных на тэмах культуры і ідэнтычнасці беларускага народа.
					 
															
						 
												
							Ілюстрацыя: Unsplash						
											 
										Дэдлайн: 19 лютага 2024 года
Да конкурсу Belarusian Content Lab дапускаюцца праекты розных фарматаў і жанраў: вэб-праекты,  дакументальныя фільмы ці серыялы, мастацкія фільмы і тэлевізійныя праекты, а таксама інтэрактыўны або імерсіўны XR-кантэнт.
Патрабаванні да праектаў:
- праект павінны ахопліваць тэмы беларускай культурнай ідэнтычнасці і мовы, сацыяльнае і эканамічнае развіццё Беларусі, яе гістарычныя падзеі, мінулае, сучаснасць і будучыню;
- праект можа быць завершаны за абмежаваны час;
- мэтавая аўдыторыя праектаў — беларусы, якія жывуць у краіне і за мяжой;
- каманды праектаў могуць складацца з грамадзян любой краіны, але яны павінны прадэманстраваць цікавасць або сувязь з заяўленымі тэмамі;
- для ўдзелу не патрабуецца адмысловага досведу, аднак будуць карысныя падборкі завершаных праектаў, спасылкі ці рэкамендацыі, а таксама іншыя прыклады прац каманды;
- удзельнічаць могуць каманды фізічных асоб, старэйшыя за 18 гадоў, а таксама юрыдычныя асобы або вытворчыя кампаніі;
- мовы праектаў — беларуская альбо руская.
Падаць заяўку
					
										
					
						
						
							24							студзеня							2024							года
						
						
							Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. 
Падрабязней...
						
							Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыКонкурс медыяпраектаў ад Belarusian Content Lab