Конкурс на ўдзел у праграме падтрымкі незалежных даследаванняў пра палітыку, эканоміку і грамадства Беларусі

Банк Ідэй запусціў конкурс  на ўдзел у праграме падтрымкі незалежных даследаванняў, што датычацца палітыкі, эканомікі і грамадства Беларусі. Фінансавая падтрымка даследавання — да 5000 еўра брута.

Конкурс на ўдзел у праграме падтрымкі незалежных даследаванняў пра палітыку, эканоміку і грамадства Беларусі

Дэдлайн: 20 жніўня

Заяўку можна падаць індывідуальна ці ад даследчай (экспертнай) групы. Праект можа рэалізоўвацца на беларускай, рускай ці англійскай мовах. Магчымыя тэмы даследаванняў: палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя даследаванні пра Беларусь — унутры краіны або ў дыяспары.

Хто можа ўдзельнічаць?

  • беларускія даследчыцы і даследчыкі, эксперткі і эксперты, аналітыкі з досведам не менш за 2 гады;
  • тыя, хто мае партфоліа прыкладаў даследаванняў або аналітычных публікацый;
  • пражывае і мае банкаўскі рахунак у краінах ЕС ці Усходняга партнёрства (акрамя Беларусі).

Тэрмін даследавання: да 3 месяцаў. Вынікі павінны быць прадстаўлены не пазней за 15 снежня 2025 года (яны будуць апублікаваныя на платформе Банк Ідэй)

Каб удзельнічаць:

  1. Запампуйце і запоўніце шаблон заяўкі
  2. Прайдзіце рэгістрацыю.
Падзяліцца:

ideasbank.vision

4 жніўня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыКонкурс на ўдзел у праграме падтрымкі незалежных даследаванняў пра палітыку, эканоміку і грамадства Беларусі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць