Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» арганізоўвае пяты Летнік разнастайнасці для журналістаў_к, рэдактараў_к, пісьменнікаў_ц і квір-актывістаў_к. Летнік будзе праходзіць з 1 па 5 траўня 2024 года бліз Кутаісі (Сакартвэла).
Дэдлайн падачы заявак: 4 красавіка 2024 года
Праграма Летніка грунтуецца на выкарыстанні інтэрактыўных методык выкладання, якія ўключаюць ларп, форум-тэатр і энерджайзеры з удзелам дасведчаных экспертаў і экспертак.
Будзе магчымасць:
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца журналісты_ткі (штатныя і фрылансеры) розных СМІ, пісьменнікі_цы, блогеры_кі і квір-актывісты_кі, якія жывуць у Беларусі ці за яе межамі, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыках талерантнасці і недыскрымінацыі, гатовыя надалей выкарыстоўваць гэтыя веды ў творчасці і прафесійнай дзейнасці.
Прэтэндэнты_кі на ўдзел павінны адпавядаць наступным крытэрам:
Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і будзе ўлічана, у тым ліку падчас верыфікацыі.
Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў_ц, пакрываюць выдаткі на самалёт і трансфер па Сакартвэла, але ўдзельнікі_цы бяруць на сябе выдаткі па даезду да аэрапорту ў краіне пражывання, дадатковы багаж пры патрэбе і выдаткі на страхоўку.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт