Конкурс на напісанне аналітычных артыкулаў ад Scholars for Belarus і аб’яднання RAZAM e.V. 

Праект Scholars for Belarus і аб’яднанне RAZAM e.V. аб’яўляюць конкурс для беларускіх аналітыкаў на напісанне артыкулаў.

Дэдлайн падачы заяўкі: 8 чэрвеня 2025 года

Магчымыя тэмы артыкулаў: 

  • беларуская дыяспара ў беларускіх медыя;
  • беларуская дыяспара ў заходніх медыя;
  • супрацоўніцтва беларускай дыяспары з іншымі супольнасцямі ў выгнанні: досвед, выклікі, патэнцыял;
  • небеларускія актывісты ў беларускай дыяспары: матывацыі і формы ўдзелу;
  • беларускія выдавецтвы ў выгнанні: стратэгіі выжывання, выклікі і магчымасці;
  • сведчанні пра Беларусь: беларускае аўтабіяграфічнае пісьмо 2020–2025;
  • беларускія жаночыя супольнасці ў выгнанні: феміністычная оптыка, грамадзянскі актывізм, выклікі і перспектывы;
  • эканамічнае супрацоўніцтва паміж Германіяй і Беларуссю пасля 2020 года;
  • даўніверсітэцкія веды пра Беларусь у краінах ЕС.

Таксама можна прапанаваць аналітычныя матэрыялы на іншыя тэмы, аднак прыярытэт пры адборы concept notes будзе аддавацца тэмам, пазначаным вышэй. Асноўны фокус чаканых тэкстаў – дыяспара, яе дзейнасць, рэпутацыя і імідж, рэпрэзентацыя ў медыя, агенты дыяспары, сувязі і партнёрствы, гісторыя і досвед.

Умовы ўдзелу:

  • артыкулы павінны быць арыгінальнымі і раней не публікаванымі;
  • аб’ём тэксту ад 10 000 знакаў;
  • мовы тэкстаў — беларуская, руская, англійская ці нямецкая.

Абяруць только 5 артыкулаў. Далейшая публікацыя і выкарыстанне артыкулаў магчыма толькі пры ўказанні крыніцы фінансавання.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

t.me/sekktor

19 мая 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыКонкурс на напісанне аналітычных артыкулаў ад Scholars for Belarus і аб’яднання RAZAM e.V. 

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць