Конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры (ЗША)

Конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры (ЗША)

Амбасада ЗША у Беларусі аб’яўляе конкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры ў 2019-2020 навучальным годзе.

Праграма дае падставу для стварэння працяглых сувязей паміж грамадзянамі ЗША  і іх калегамі ў іншых краінах, спрыяе абмену ведамі, а таксама садзейнічае дасягненню ўзаемаразумення ў свеце. Стыпендыі прадастаўляюцца на конкурснай аснове кваліфікаваным кандыдатам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія плануюць надалей працаваць у дзяржаўным ці прыватным сектары.

Заяўкі павінны быць пададзены не пазней за 15 жніўня 2018 года.

Стыпендыі праграмы Хамфры прапануюцца спецыялістам, якія маюць адпаведны прафесійны досвед і здольнасць цалкам скарыстацца самастойнай праграмай незалежнага навучання ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША. Удзельнікі праграмы атрымліваюць сертыфікат ад урада ЗША, але праграма не прадугледжвае магчымасці атрымання вучонай ступені. 

Сярод конкурсных дысцыплін на 2019-2020 навучальный год ёсць «Камунікацыя і журналістыка«.

Пасля нацыянальнага адбору кандыдатуры прэтэндэнтаў на ўдзел у праграме будуць разгледжаны незалежнымі адборачнымі камітэтамі і Саветам па замежным стыпендыям Дж. Уільяма Фулбрайта ў ЗША.
Фіналісты праграмы, абраныя для ўдзелу ў доўгатэрміновых дадатковых курсах ангельскай мовы, будуць аб’яўлены ў студзені 2019 года. Астатнія ўдзельнікі праграмы будуць аб’яўлены ў сакавіку-красавіку 2019 года.

Кандыдаты на ўдзел у Праграме Хамфры павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

  • быць грамадзянамі Беларусі;
  • мець дыплом аб вышэйшай адукацыі (ступень бакалаўра і вышэй);
  • мець не менш за 5 гадоў прафесійнага стажу;
  • дэманстраваць лідарскія здольнасці і імкненне прыносіць карысць грамадству;
  • добра ведаць ангельскую мову (неабходна будзе здаць экзамен TOEFL).

Праграма аплачвае міжнародны пералёт, кошт навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама прадастаўляе штомесячную стыпендыю і сродкі для набыцця падручнікаў і ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах. Праграма не пакрывае выдаткі на знаходжанне ў ЗША суправаджаючых асоб.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША па тэлефоне 375-17-210-12-83.

Крыніца: humphreyfellowship.org

Фота

Падзяліцца:

15 чэрвеня 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўКонкурс на ўдзел у праграме Х’юберта Хамфры (ЗША)

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць