Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Для першага конкурсу фатаграфіі Rest of World арганізатары прапануюць фатографам даслаць свае працы на тэму ўплыву тэхналогій на жыццё людзей.
Конкурс адкрыты для фатографаў любога ўзроўню, якія жывуць і працуюць у не заходнім свеце (у тым ліку ў Беларусі, Грузіі, Польшчы, Украіне).
Фотаздымак можна даслаць на пошту: photo@restofworld.org з адзнакай «Photography Contest». Электронны ліст павінен уключаць поўнае імя фатографа і яго месцазнаходжанне, а таксама апісанне фотаздымка. Любая заяўка, якая не адпавядае гэтым рэкамендацыям, будзе дыскваліфікавала.
Дэдлайн падачы заявак: 1 лютага, да 01:00 СЕТ (31 студзеня 2023 GMT).
Дроны дастаўляюць вакцыны ў аддаленыя населеныя пункты Непала. Вадзіцелі-дастаўшчыкі, якія арыентуюцца ў дарожным руху ў Бангкоку. Здабыча нікелю ў джунглях Інданезіі. Тэхналогіі змяняюць лад жыцця і зносін з іншымі. У гэтым годзе Rest of World хоча даведацца, як людзі ў розных краінах перажываюць гэтыя глыбокія змены. Як тэхналогіі ўплываюць на людзей і іх супольнасці? Як людзі працуюць, робяць пакупкі і харчуюцца дзякуючы тэхналогіям?
Журы абярэ 10 фотаздымкаў у якасці фіналістаў, якія будуць размешчаны на вэб-сайце restofworld.org. Пераможца, які зойме першае месца, атрымае грашовы прыз у 1000 долараў ЗША. Пераможцы, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, атрымаюць 500 і 250 долараў ЗША адпаведна.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт