Конкурс праектаў у жанры візуальнага сторытэлінга ад World Press Photo

Удзельнічаць у конкурсе могуць прафесійныя візуальныя журналісты з усяго свету.

Конкурс праектаў у жанры візуальнага сторытэлінга ад World Press Photo
Скрыншот з сайта worldpressphoto.org

Дэдлайн падачы заявак: 10 студзеня 2025 года

Конкурс World Press Photo прымае працы, якія спалучаюць прафесійную фатаграфію з элементамі аўдыё, відэа, анімацыі, графікі, ілюстрацыі, гуку ці тэксту.

Фотаконкурс праводзіцца ў трох катэгорыях для асобных фатаграфій, фотагісторый і праектаў, на стварэнне якіх спатрэбілася некалькі гадоў. Кожная з гэтых катэгорый уключае розныя жанры і тэмы, уключаючы навіны, спартыўныя навіны, актуальныя праблемы, экалогію, прыроду, партрэты і іншыя. Прымаюцца работы, апублікаваныя ў 2024 годзе на англійскай мове або суправаджаюцца англійскімі субтытрамі.

Пераможцы World Press Photo ў трох асноўных катэгорыях атрымаюць:

  • грашовы прыз у памеры 1000 еўра;
  • уключэнне ў штогадовую сусветную выставу World Press Photo, якая доўжыцца год;
  • уключэнне ў штогадовы калекцыйны штогоднік, даступны на некалькіх мовах і які распаўсюджваецца па ўсім свеце тыражом больш за 30 000 асобнікаў;
  • публікацыя ў анлайн-калекцыі і асабісты профіль на сайце World Press Photo;
  • прасоўванне на пляцоўках World Press Photo;
  • запрашэнне на праграму для пераможцаў у Амстэрдаме;
  • фізічная ўзнагарода.

Уладальнік Гран-пры атрымае 10 000 эўра.

ПАДРАБЯЗНАСЦІ

Падзяліцца:

worldpressphoto.org

23 снежня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыКонкурс праектаў у жанры візуальнага сторытэлінга ад World Press Photo

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць