Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Фатографы — прафесіяналы і аматары — з розных краін свету могуць прыняць удзел у гэтым конкурсе.
Дэдлайн заявак у катэгорыі для студэнтаў: 29 лістапада 2024 года
Дэдлайн заявак для маладзёжнай і адкрытай катэгорый: 3 студзеня 2025 года
Дэдлайн заявак для прафесіяналаў: 10 студзеня 2025 года
World Photography Organization прымае працы на штогадовы конкурс Sony World Photography Award.
Работы прымаюцца ў чатырох катэгорыях: прафесійнай, адкрытай, катэгорыі для студэнтаў, а таксама для маладых людзей ва ўзросце да 19 гадоў.
Пераможца ў прафесійнай катэгорыі атрымае прыз у памеры 25 000 долараў ЗША, пераможца ў адкрытай катэгорыі — 5 000 долараў ЗША. Пераможцы ва ўсіх катэгорыях атрымаюць абсталяванне ад кампаніі Sony і сертыфікаты.
Перакладзена Прэс-клубам
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт