Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Social Impact Media Awards (SIMA) прымае заяўкі на міжнародны конкурс дакументальных фільмаў і адукацыйных медыяў. Запрашаюць удзельнікаў з усяго свету. Тэмы: актывізм і сацыяльныя пераўтварэнні.
Дэдлайн падачы заявак: 26 верасня 2024 года
Позні дэдлайн: 10 кастрычніка 2024 года
Даўжыня поўнаметражных дакументальных відэа — не менш за 40 хвілін, кароткаметражных відэа — не больш за 40 хвілін, інтэрактыўных відэа — не больш за 20 хвілін, і інавацыйных відэа — ад 2 да 20 хвілін.
Прымаюцца фільмы, створаныя ў перыяд з кастрычніка 2023 па верасень 2024 года.
Усе дакументальныя фільмы і навучальныя відэа, створаныя не на англійскай мове, павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове.
За рэгістрацыю трэба заплаціць ад 20 долараў ЗША. Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымаюць грашовыя прызы, прасоўванне ў медыя і дапамогу ў дыстрыбуцыі.
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам Беларусь
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт