Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
1 снежня стартуе прыём заявак на World Press Photo 2024, адзін з самых прэстыжных конкурсаў дакументальнай фатаграфіі. Запрашаюць прафесійных фатографаў з усяго свету, якія працуюць у сферы журналістыкі і дакументальнай фатаграфіі. Сёлета ў правілах асобна агаворваецца, што на конкурс нельга дасылаць выявы, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту.
Дэдлайн падачы заявак: 11 студзеня 2024 года (13.00 CET)
Удзел у конкурсе бясплатны, аднак прэтэндэнтам неабходна пацвердзіць, што яны з’яўляюцца прафесійнымі фатографамі.
Пераможцаў абвесцяць у сакавіку і красавіку 2024 года. А выстава World Press Photo 2024 адкрыецца ў Амстэрдаме ў красавіку 2024 года.
Катэгорыі:
• сінгл — адзіночныя фатаграфіі, знятыя ў 2023 годзе;
• фотагісторыя – ад 4 да 10 фота, знятых у 2022 ці 2023 годзе;
• доўгатэрміновыя праекты – тэматычныя серыі ад 24 да 30 фота
• адкрыты фармат, фотаздымка з выкарыстаннем нетрадыцыйных метадаў і альтэрнатыўных падыходаў.
Прызы:
• удзел у выставе World Press Photo 2024 і ў каталогу;
• публікацыя на сайце і ў сацсетках;
• 1000 EUR (для 24 пераможцаў);
• 5000 EUR (для 4 галоўных пераможцаў);
• запрашэнне на івэнты для пераможцаў у Амстэрдаме.
Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт