Конкурс журналiсцкiх прац “Бежанец XXI стагоддзя”

Конкурс журналiсцкiх прац “Бежанец XXI стагоддзя”

Установа “Цэнтр падтрымкі бежанцаў” (чалец ECRE) у супрацы з праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” абвяшчае прафесійны конкурс на журналісцкі матэрыял, прысвечаны бежанцам у Беларусі і за мяжой.

Пераможцы атрымаюць ганаровыя дыпломы і ўзнагароды, таксама будуць мець магчымасць узяць удзел у міжнародным прэс-туры з наведваннем месцаў часовага размяшчэння бежанцаў у Польшчы.

Матэрыялы павінны з’явіцца ў медыях у перыяд з 1 студзеня 2017 года па 31 студзеня 2018 года. 

Даслаць на разгляд журы працу можна на электронны адрас info@refugee.by. Дэдлайн:31 студзеня 2018 года!

Аўтары найлепшых друкаваных і iнтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў будуць абвешчаныя падчас круглага стала “Праблемы бежанцаў у Беларусі ды іх асвятленне ў СМІ”, што адбудзецца ў Мінску ў лютым.

Крыніца

Падзяліцца:

11 студзеня 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўКонкурс журналiсцкiх прац “Бежанец XXI стагоддзя”

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць