Конкурс журналісцкіх расследаванняў TRACE  
										
															
										Міжнародны конкурс для аўтараў, якія расследуюць камерцыйнае хабарніцтва, мае мэтай прасоўванне камерцыйнай празрыстасці. Артыкулы могуць апісваць фактычныя парушэнні закона або канфлікты інтарэсаў.
Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае 10 000$. Кожнаму з іх TRACE аплочвае паездку ў Кембрыджскі ўніверсітэт на канферэнцыю, падчас якой будуць узнагароджаны пераможцы конкурсу.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- журналісты ці блогеры любой краіны;
 
- артыкулы павінны з’явіцца ў друку/ інтэрнэце ў плыні 2017 года;
 
- артыкул мае быць на ангельскай мове, або суправаджацца перакладзенай копіяй;
 
- гэта павінна быць арыгінальная праца.
 
Заяўка падаецца на cseymour@TRACEinternational.org, на скрыню неабходна таксама адправіць копію артыкула. Апошні тэрмін падачы — 31 студзеня.
Больш інфармацыі тут
					
										
					
						
													
						
							23							лістапада							2017							года
						
						
							Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. 
Падрабязней...
						 
						
							Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўКонкурс журналісцкіх расследаванняў TRACE