Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Курс «Пра палітыку і выбары: вучымся пісаць крута», які ладзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў, пройдзе ў Мінску з 2 лістапада па 22 снежня 2019 года. Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, студэнты факультэтаў журналістыкі з Мінска і рэгіёнаў.
Трэнеры: кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі, медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі, палітычны аналітык Арцём Шрайбман, юрыст Алег Агееў, палітолаг Валер Карбалевіч.
Арганізатары прапануюць вам навучыцца:
Па выніках курса кожны ўдзельнік павінен падрыхтаваць матэрыял.
У межах курса ў Мінску па суботах з 15.00 да 18.00 пройдуць 6 заняткаў (9 лістапада ў звязку з доўгімі выходнымі заняткаў не будзе). Лепшыя з удзельнікаў пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню.
Удзел у курсе бясплатны, колькасць удзельнікаў абмежаваная. Прыярытэт пры адборы аддаецца сябрам ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», якія не маюць запазычанасці па ўнёсках.
Падаць ЗАЯЎКУ НА ЎДЗЕЛ можна да 25 кастрычніка, 23:59.
Крыніца: БАЖ
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт